Райманд Шварц (, ; , , Германская імперыя — , ) — эсперанцкі і , які працаваў пераважна ў жанры гумару і сатыры.
Біяграфія Нарадзіўся 8 красавіка 1894 года ў Мецы (Латарынгія, якая ўваходзіла тады ў склад Германскай імперыі). Атрымаў у родным горадзе класічную адукацыю і валодаў не толькі роднымі для яго французскай і нямецкай (мовы ўжытку ў Латарынгіі), але таксама лацінскай і старажытнагрэчаскай. У 1909 ці 1910 годзе вывучыў эсперанта; у 1911 годзе з мэтай праверыць ровень сваіх моўных ведаў здзейсніў падарожжа ў Барселону, а ў 1913 годзе заснаваў у Мецы кружок эсперантыстаў «Amika Rondo» («Сяброўскае кола»). Па прафесіі — банкаўскі службовец (з часам дарос да суўласніка буйнага банка)Ledon G. R. Lloancy M.-T. .
У гады Першай сусветнай вайны быў мабілізаваны ў кайзераўскае войска і ваяваў на Усходнім фронце; вайна стала страшным расчараваннем для Шварца — пацыфіста і інтэрнацыяналіста.
Пасля сканчэння вайны Шварц вярнуўся ў Латарынгію, што зноў адышла да Францыі. Неўзабаве ён пераехаў у Парыж; у снежні 1920 года Шварц заснаваў вельмі вядомае ў той час парыжскае кабарэ «Verda kato» («Зялёны кот»), у якім збіраліся французскія эсперантысты, і быў яго дырэктарам і душой у 1920—1927 гг. Пазней узначальваў кабарэ «Bolanta kaldrono» («Кіпячы чайнік», 1936—1939 гг.) і «Тры кобальды» («Тры кобальда», 1949—1956 гг.).
Цягам трох гадоў (пачынаючы з 1933 г.) Шварц быў рэдактарам штомесячнага гумарыстычнага часопіса «Пірат» («Pirato»); нярэдка абсмяяныя героі гумарэсак самі смяяліся, чытаючы чарговы нумар часопіса.
4 мая 1973 года Райманд Шварц сканаў.
Публікацыі
Літаратура
Спасылкі La Rido kaj Vervo de Raymond Schwartz (сайт аб жыцці і творчасці Райманда Шварца)
Катэгорыя:Эсперантысты