Бары́с Ці́ханавіч Шумі́лін () — савецкі дзеяч органаў унутраных спраў, генерал-палкоўнік унутранай службы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Нарадзіўся 25 мая 1922 года ў Бранску. Бацька, Ціхан Васільевіч, скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут, доўгі час працаваў у сістэме электраэнергетыкі Ленінграда. Маці, Ксенія Лаўрэнцьеўна, — настаўніца.

Вялікая Айчынная вайна У РСЧА з верасня 1940 года. Да жніўня 1941 года служыў камандзірам аддзялення (110-я стралковая дывізія). Першы раз прыняў удзел у баях пад Магілёвам.

У снежні 1941 года ўступіў у партызанскі атрад № 128 (затым быў ператвораны ў партызанскую брыгаду № 14 Магілёўскага злучэння). У гэтым атрадзе Барыс Шумілін ваяваў з студзеня 1942 года па кастрычнік 1943 года.

У баі каля вескі Пячкуры Шумілін знішчыў варожага кулямётчыка, аднак, прыкрываючы адыход сваёй групы, сам атрымаў цяжкае раненне ў нагу, пасля гэтага доўга лячыўся.

Падчас лячэння Шумілін і іншыя байцы вырашылі выпускаць баявы лісток «Партызан-дыверсант», затым ен перарос у сапраўдны часопіс. 1 мая 1942 года з’явіўся першы выпуск лістка «Партызан-дыверсант. Орган камандавання і партыйнай арганізацыі 128-га партызанскага атрада». У часопісе прыводзіліся зводкі аб становішчы на франтах, распавядалася аб подзвігах байцоў атрада, змяшчаліся парады маладым партызанам і многае іншае. Часопіс выпускаўся ў перапынку паміж баямі. Шумілін стаў галоўным рэдактарам.

Пасля выздараўлення Барыс Ціханавіч быў прызначаны палітруком разведкі 14-й партызанскай брыгады Магілеўскага партызанскага злучэння, быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Член ВКП(б) з зімы 1942—1943 гадоў.

Пасля злучэння атрада з рэгулярнымі часткамі РСЧА Шумілін быў накіраваны сакратаром райкама камсамола, а затым на перанавучанне ў Маскву ў Цэнтральную школу партызанскага руху. Пасля заканчэння вучобы быў накіраваны ў Брэсцкае партызанскае злучэнне, у падпольны абкам УЛКСМ, у якім ваяваў да моманту вызвалення Брэста. У падполлі правеў больш за 26 месяцаў.

Пасляваенны перыяд У ліпені 1944 года пасля вызвалення Беларускай ССР быў прызначаны сакратаром Брэсцкага абкама камсамола па прапагандзе і агітацыі, а ў маі 1947 года быў абраны першым сакратаром Брэсцкага абкама камсамола. Стаў дэлегатам XI з’езду камсамола.

Каля двух гадоў кіраваў абласным аддзелам народнай адукацыі. Вучыўся спачатку ў Вышэйшай партыйнай школе, затым у Беларускім дзяржаўным універсітэце, які скончыў у 1957 годзе. Пасля заканчэння вучобы працаваў загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі Брэсцкага абкама кампартыі Беларусі.

У снежні 1957 года ўзначаліў Кобрынскі райкам партыі, затым быў намеснікам загадчыка аддзела партыйных органаў ЦК Камуністычнай партыі Беларусі, быў абраны членам ЦК Кампартыі Беларусі, дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

У МУС СССР У органах унутраных спраў з 1965 года. У гэтым жа годзе палкоўнік Шумілін быў прызначаны Міністрам аховы грамадскага парадку Беларускай ССР.

У студзені 1967 года Шумілін заняў пасаду намесніка Міністра грамадскага парадку (затым унутраных спраў) СССР. На гэтай пасадзе Шумілін курыраваў працу ўсей савецкай міліцыі, надаваў вялікую ўвагу барацьбе з хуліганствам і маральнаму выхаванню грамадзян. Неаднаразова кансультаваў многія савецкія фільмы і серыялы, у тым ліку і знакаміты серыял «Народжаная рэвалюцыяй». Некалькі разоў абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета РСФСР.

У час падрыхтоўкі і правядзення Алімпіяды — 80 Шумілін быў старшынёй камісіі па бяспецы (працаваў разам з Б. К. Ялісавым).

У адстаўцы У маі 1983 года Шумілін сышоў у адстаўку ў званні генерал-палкоўніка.

У 1986 годзе стаў старшыней камісіі ветэранаў вайны і працы СССР, членам Прэзідыума і старшыні па працы з моладдзю.

У 1990 годзе Шумілін узначаліў Савет ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Расіі, а ў 1996 годзе стаў старшыней Усерасійскай камісіі партызан, падпольшчыкаў і ўдзельнікаў антыфашысцкага супраціву. Быў членам Камітэта ветэранаў войнаў Расійскай Федэрацыі, намеснікам старшыні Савета ветэранаў працы, вайны, Узброеных Сіл і праваахоўных органаў Расійскай Федэрацыі, членам Камісіі па справах ветэранаў пры Прэзідэнце Расіі, членам Аргкамітэта пры Урадзе Расіі.

Жыў у Маскве. Доўга хварэў, памер 15 мая 2003 года.

Узнагароды і ганаровыя званні Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені Ордэн Пашаны Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Айчыннай вайны I ступені 4 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі (1942) Ордэн «Знак Пашаны» Медалі «Партызану Айчыннай вайны» I ступені і II ступені Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі Заслужаны работнік МУС Ганаровы супрацоўнік МУС Расіі Падзяка Прэзідэнта Расійскай ФедэрацыіРаспоряжение Президента Российской Федерации от 27.05.2002 № 233-рп "О поощрении Шумилина Б. Ганаровая грамата Урада Расійскай ФедэрацыіРаспоряжение Правительства Российской Федерации от 20.05.1997 № 691-р "О награждении Почетной грамотой Правительства Российской Федерации Шумилина Б. Ордэн Чырвонага Сцяга (Манголія) іншыя ўзнагароды

Працы Некаторыя сачыненніПьянство и правонарушение — Google Books Шумилин Б. Т.. Паспорт гражданина СССР. — М.: Знание, 1976. — 64 с. — (Новое в жизни, науке, технике. 8/1976). Шумилин Б. Т. Пьянство и правонарушение. — М.: Знание, 1979. — 60 с. — (Новое в жизни, науке, технике: Государство и право (Выпуск 12)). Шумилин Б. Т. Молоткастый, серпастый…(о паспорте гражданина СССР) / А. Я. Сухарёв. — М.: Юридическая литература, 1979. — 126 с. — 50 000 экз. Некаторыя фільмы і серыялы, якія кансультаваў Б. Г. Шумілін Народжаная рэвалюцыяй Залатая міна — галоўны кансультант Халоднае лета пяцьдзесят трэцяга… — галоўны кансультант Па дадзеных крымінальнага вышуку Сіцыліянская абарона

Спасылкі Чатыры разы чырванасцяжны — Сайт Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Барыс Шумілін: ад партызана да намесніка міністра // Інфармацыйна — праваахоўны партал «Зорка» Ваяваў за свой народ — «Расійская газета» (11.07.2002)