Дэніел Андрэ Старыдж (; нар. , , Англія) — англійскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2011—2017). Галоўным чынам гуляў на пазіцыі цэнтральнага нападніка, але ў «Чэлсі» яго выкарыстоўвалі на правым флангу ў якасці вінгера. Гэта давала яму магчымасць дзеяць з глыбіні поля за кошт упора на правую нагу ці змены хуткасці.

Клубная кар’ера Дэніел з’яўляецца выхаванцам футбольных клубаў «Астан Віла», «Ковентры Сіці» і «Манчэстэр Сіці». Прафесійную кар’еру пачаў менавіта ў манчэстэрскім клубе.

«Чэлсі» Сваёй гульнёй за гэту каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба клуба «Чэлсі», да складу якога далучыўся 3 ліпеня 2009 года на правах свабоднага агента. Згуляў за лонданскі клуб наступныя два сезоны сваёй гульнявой кар’еры. За гэты час заваяваў тытул чэмпіёна Англіі і станавіўся ўладальнікам кубка краіны, аднак гэтак і не атрымаў статусу асноўнага іграка, таму 31 студзеня 2011 года быў аддадзены на правах арэнды да канца сезона ў «Болтан Уондэрэрс».

У склад «Чэлсі» вярнуўся ўлетку 2011 года, адначасова з прыходам у каманду новага трэнера — Андрэ Вілаша-Боаша, якому спадабаўся ігрок, і Дэніел стаў часцяком выходзіць у стартавым складзе каманды. Аднак пасля звальнення партугальскага спецыяліста з пасады Старыдж зноў атрымаў ролю іграка рэзерву.

«Ліверпул» 2 студзеня 2013 года нападнік падпісаў пяцігадовы кантракт з «Ліверпулам», сума трансфера засталася невядомай.

6 студзеня Дэніел дэбютаваў за новы клуб у матчы трэцяга раўнда Кубка Англіі супраць «Мансфілд Таўн», дзе адзначыўся забітым мячом«Controversial Luis Suárez goal seals Liverpool win at Mansfield». The Guardian. У сваім першым матчы ў чэмпіянаце нападнік таксама вызначыўся ў гульні супраць «Манчэстэр Юнайтэд» на «Олд Трафард»«Manchester United 2-1 Liverpool». BBC Sport. Дзякуючы добрай гульні Дэніел стаў асноўным іграком клуба.

Пачынаючы з сезона 2014/15 стаў радзей з’яўляцца на полі, шмат прапускаючы з-за траўм. У студзені 2018 года быў аддадзены ў арэнду «Вест Бромвіч Альбіён»«Вест Бромвич» арендовал Старриджа у «Ливерпуля». by.tribuna.com. Па выніках сезона 2017/18 «Вест Бромвіч Альбіён» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, а Старыдж вярнуўся ў «Ліверпул».

У чэрвені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Ліверпул» у якасці свабоднага агентаСтарридж и Морено покидают «Ливерпуль». by.tribuna.com.

«Трабзанспор» У жніўні 2019 года падпісаў трохгадовы кантракт з турэцкім «Трабзанспорам»Старридж подписал 3-летний контракт с «Трабзонспором». by.tribuna.com. У сакавіку 2020 года кантракт па ўзаемнай згодзе быў разарваныСтарридж разорвал контракт с «Трабзонспором». by.tribuna.com, а нападнік быў адхілены ад футбольнай дзейнасці да ліпеняСтарридж отстранен от футбольной деятельности до июня. Его брат делал ставки на трансфер игрока. by.tribuna.com.

«Перт Глоры» У кастрычніку 2021 года далучыўся да аўстралійскага клуба «Перт Глоры» да канца сезона 2021/22. Пакінуў клуб у чэрвені 2022 года.

Міжнародная кар’ера Старыдж выступаў як за юнацкія, гэтак і за моладзевыя каманды зборнай Англіі. 15 лістапада 2011 года дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Англіі ў таварыскай гульні супраць зборнай Швецыі, якая скончылася перамогай англічанін з лікам 1:0.

Дасягненні «Чэлсі» Чэмпіён Англіі: 2010 Уладальнік Кубка Англіі (2): 2010, 2012 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2012

«Ліверпул» Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2019

Крыніцы

Спасылкі Профіль на сайце LFC History.net Профіль на сайце LiverBird.ru

Катэгорыя:Футбалісты Англіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Англіі па футболе Катэгорыя:Ігракі алімпійскай зборнай Вялікабрытаніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Болтан Уондэрэрс Катэгорыя:Ігракі ФК Ліверпул Катэгорыя:Ігракі ФК Вест Бромвіч Альбіён Катэгорыя:Ігракі ФК Трабзанспор Катэгорыя:Ігракі ФК Перт Глоры Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года