Алякса́ндр Па́ўлавіч Мацве́еў (26 снежня 1905 — 1 жніўня 1946) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, арганізатар партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, старшы маёр дзяржаўнай бяспекі (29.03.1941).
Біяграфія Нарадзіўся ў Маскве (па іншых дадзеных на Волзе, сын бурлака). Рускі. Член ВКП(б) з 09.1925.
Адукацыя: 4-класная пачатковая школа, Цвер 1916; губернская савецка-партыйная школа, Цвер 04.1924–05.1925; Ваенна-паветраная Акадэмія РСЧА ім. Жукоўскага, Масква 01.1933–03.1934. З лютага 1916 па ліпень 1926 вучань-наборшчык і наборшчык друкарні ў Цвяры. У 1926—1928 гадах на камсамольскай працы ў Цвяры. Затым займаў пасады сакратара Кімрскага ўездна-гарадскога камітэта ВКП(б), інструктара калгаснага сямёнаводчаскага цэнтра ў Маскве.
З 1931 г. на адказнай партыйнай і дзяржаўнай працы: 08.1931—01.1933 загадчык арганізацыйнага аддзела парткама ЦАГІ, Масква; 03.1934–06.1935 намеснік сакратара парткама завода № 39, Масква; 06.1935–01.1936 памочнік загадчыка аддзела партыйных кадраў Чырвонапрэсненскага райкама ВКП(б), Масква; 01.1936–08.1937 сакратар парткама завода «Цізпрыбор» ВОТІ, Масква; 08.1937–09.09.1937 2-ы сакратар Савецкага райкама ВКП(б), Масква; 13.09.1937–02.1938 2-ы сакратар Мінскага гаркама КП(б)Б; 02.1938–25.02.1941 першы сакратар Мінскага гаркама КП(б)Б ; 05.1938–04.03.1941 першы сакратар Мінскага абкама КП(б)Б. 26.02.1941–16.01.1942 наркам унутраных спраў БССР, пасля пачатку вайны выконваў заданні СНК СССР па арганізацыі выпуску ваеннай прадукцыі — Новасібірск, Кемерава; 16.01.1942–05.07.1944 першы сакратар Арлоўскага абкама і гаркама ВКП(б), з студзеня 1942 па кастрычнік 1943 г. член Ваеннага савета Бранскага фронту, з 30 мая 1942 па 1944 г. начальнік штаба Бранскага партызанскага руху; 05.07.1944–01.08.1946 першы сакратар Бранскага абкама і гаркама ВКП(б).
Памер 1 жніўня 1946 года, пахаваны ў Бранску.
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання (абраны ў 1941 г. на дадатковых выбарах) і 2-га склікання (выбары 10.02.1946).
Узнагароды ордэн Леніна (07.03.1943); ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (28.02.1939); ордэн Айчыннай вайны I ступені (01.02.1945); 3 медалі.
Літаратура Н.В.Петров, К.В.Скоркин Кто руководил НКВД 1934–1941 Справочник. Москва 1999 Краткие биографии и послужные списки руководящих работников НКГБ–МГБ–МВД М(стр.589-590). Оперативные группы и Штабы партизанского движения http://forum.patriotcenter.ru/index.php?topic=33732.5;wap2 Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898 – 1991 http://www.knowbysight.info/MMM/06009.asp Известия ЦК КПСС., Выпуски 7-9. Изд. Центрального комитета КПСС, 1990
Катэгорыя:Першыя сакратары Мінскага гаркама КП Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання