Сара Луіз Пейлін (, па нараджэнні Хіт (Heath); у Сэндпойнт, Айдаха) — амерыканскі палітык, член Рэспубліканскай партыі.
Біяграфія Дзяцінства правяла ў маленькім горадзе Wasilla (штат Аляска). Захаплялася паляваннем, паспяхова займалася баскетболам, прымала ўдзел у рэгіянальным конкурсе прыгажосці (1984 г.).
У 1987 годзе скончыла Універсітэт Айдаха, атрымала ступень бакалаўра ў галіне СМІ і паліталогіі. Займалася камерцыйнай рыбнай лоўляй, працавала рэпарцёрам на тэлебачанні.
У 1992 годзе пачала сваю палітычную кар’еру — была абрана ў гарадскі савет Уасілы. У 1996 годзе перамагла на выбарах мэра Уасілы. Праводзіла ўзважаную і паспяховую палітыку. У 1999 годзе Пэйлін была пераабрана мэрам горада і стала прэзідэнтам канферэнцыі мэраў Аляскі.
У 2002 годзе спрабавала балатавацца на пасаду віцэ-губернатара Аляскі ад Рэспубліканскай партыі, але прайграла на праймерыз.
У 2006 годзе перамагла на выбарах губернатара Аляскі і з вынікам 48,3% галасоў стала першай жанчынай-губернатарам у гісторыі штата.
У 2008 годзе ўступіла ў прэзідэнцкую кампанію, балатавалася на пасаду віцэ-прэзідэнта ЗША у пары з кандыдатам на пасаду кіраўніка дзяржавы Дж. Макейнам.
Пасля абрання прэзідэнтам ЗША Барака Абамы вярнулася да абавязкаў кіраўніка Аляскі. 26 ліпеня 2009 года склала з сябе паўнамоцтвы губернатара штата (да заканчэння тэрміну знаходжання на пасадзе), тлумачыла сваю адстаўку асабістымі фінансавымі цяжкасцямі.
Прадстаўляе кансерватыўны кірунак у Рэспубліканскай партыі. З'яўляецца супернікам абортаў (выхоўвае пецярых дзяцей), аднаполых шлюбаў і сэксуальнай адукацыі ў школах. Пасля адстаўкі займаецца літаратурнай дзейнасцю і выступае ў тэлевізійных шоу. Каментатар на канале Fox Business Channel і на радыё Fox NewsПейлин Сара .
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Кандыдаты ў віцэ-прэзідэнты ЗША Катэгорыя:Члены Рэспубліканскай партыі ЗША Катэгорыя:Прэзідэнцкія выбары ў ЗША, 2008 Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі ЗША Катэгорыя:Губернатары Аляскі