«Мец» () — французскі футбольны клуб з горада Мец. Двухразовы ўладальнік Кубка Францыі (1984, 1988). Клуб быў утвораны ў 1932 годзе і вялікую частку сваёй гісторыі правёў у Лізе 1, аднак перыяд паміж 2008 і 2014 гадамі правёў у Лізе 2. У красавіку 2014 года «Мец» забяспечыў сабе месца ў Лізе 1 на наступны сезон, перамогшы «Асер». Сезоны 2015/16, і 2018/19 і 2022/23 зноў праводзіў у Лізе 2, аднак адразу вяртаўся ў Лігу 1. Свае хатнія матчы каманда праводзіць на муніцыпальным стадыёне «Сен-Сімфарыен», які месціцца ў межах горада.

Гісторыя Футбольны клуб «Мец» быў заснаваны ў 1932 годзе ў выніку аб’яднання двух аматарскіх спартыўных клубаў і неўзабаве пасля гэтага набыў прафесійны статус. Ён з’яўляецца адным з найстарэйшых прафесійных футбольных каманд у Францыі. Карані клуба сыходзяць яшчэ далей, у іншы клуб «Мец» (), які быў утвораны ў 1905 годзе, калі горад уваходзіў у склад Германскай імперыі. Той «Мец» гуляў у Весткрайс-лізе да сезона 1913/14, калі з-за пачатку Першай сусветнай вайны ўсе матчы былі спынены. Некаторыя ігракі гэтага клуба былі часткай клуба «Месін» у 1919 годзе, які ў 1932 годзе стаў часткай аб’яднанай каманды «Мец». «Месін» быў вядучым клубам Латаранскага дывізіёна, атрымаўшы чэмпіёнскія тытулы ў 1920, 1921, 1922, 1924, 1926, 1927, 1929 і 1931 гадахFrance – Division d'Honneur – Lorraine 1919–1932. RSSSF.com.

Клуб «Мец» пачаў выступы ў французскім другім дывізіёне ў паўночнай зоне ў 1933 годзе. Стаўшы чэмпіёнам гэтай лігі ў 1935 годзе, клуб забяспечыў выхад у Лігу 1 у першы раз у гісторыі. Каманда стала клубам сярэдзіны табліцы французскага чэмпіянату і знаходзілася ў гэтым статусе да пачатку Другой сусветнай вайны. Падчас вайны дэпартамент Мозель, у якім знаходзіцца горад Мец, быў анексаваны Германіяй. Клуб змяніў назву на нямецкі варыянт FV Metz і пачаў выступы ў нямецкай Гаўлізе Вестмарк. У трох завершаных сезонах гэтай лігі з 1941 па 1944 гады клуб кожны год займаў выніковае другое месцаFrench clubs in the German football structure 1940–1944. RSSSF.com.

Нягледзясы на тое, што горад быўшы адбіты войскам саюзнікаў увосень 1944 года, клуб не браў удзелу ў французскім чэмпіянаце сезона 1944/45, але вярнуўся да ўдзелу ў Лізе 1 на сезон 1945/46. Сезон для клуба выйшаў няўдалым, бо каманда заняла 17-ы радок з 18 клубаў, аднак, пашырэнне лігі да 20 клубаў дало магчымасць застацца «Мецу» ў найвышэйшым дывізіёне да 1950 года, калі каманда заняла апошняе месца.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт

Мец