Акця́брскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Акцябрскі (не ўваходзіць у склад сельсавета).
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Карпілаўскі сельсавет у складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Карпілаўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Глускім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў Глускім раёне Палескай вобласці. У 1938 годзе перайменаваны ў Акцябрскі. 20 лістапада 1938 года разбуйнены на Акцябрскі і Новадуброўскі сельсаветы. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе новаўтворанага Акцябрскага раёна Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Новадуброўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 25 снежня 1962 года ў Светлагорскім раёне. З 30 ліпеня 1966 года ў адноўленым Акцябрскім раёне. 26 чэрвеня 1969 года скасаваны хутар Дзертка і пасёлак КалінінаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).. 28 ліпеня 1971 года скасавана вёска ВяцерРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 27 (1329)., 29 жніўня 1974 года — пасёлак ЗабоззеРашэнні выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня і 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).. Скасаваны хутар Перавеснае, вёскі Вежын, Перакалле. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 19 населеных пунктаў. 4 лістапада 1982 года скасаваны хутар КолбікРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 лістапада 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 33 (1731).. 20 чэрвеня 1985 года ў склад сельсавета з Пратасаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Воземля, Ратміравічы і пасёлак Ратміраў)Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829).. 13 лістапада 1987 года скасаваны хутар БулецРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 лістапада 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923)..
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1905 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 93,0 % — беларусы, 2,6 % — цыганы, 2,2 % — рускія, 0,7 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 636 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Глускага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Светлагорскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе