Ларынгі́т (ад  — гартань) — запаленне слізістай абалонкі гартані.

Адрозніваюць ларынгіт востры і хранічны. Востры ларынгіт бывае пры вялікай нагрузцы на голас, вострай рэспіраторнай інфекцыі, алергічным пашкоджанні, пры адры, грыпе, дыфтэрыі, шкарлятыне. Запаленчы працэс можа пашкоджваць слізістую абалонку трахеі (ларынгатрахеіт).

Сімптомы Асноўныя сімптомы — сухасць, пяршэнне ў горле, сухі кашаль, парушэнне голасу. Пры вострым ларынгіце іншы раз узнікае ацёк падскладкавай вобласці (найчасцей у дзяцей) са стэнозам дыхальных шляхоў да асфіксіі. Прычына хранічнага — частыя вострыя ларынгіты.

Лячэнне Лячэнне вострага ларынгіту тэрапеўтычнае і фізіятэрапеўтычнае, а таксама рэфлекторная тэрапія.

Літаратура

Катэгорыя:Захворванні горла Катэгорыя:Гартань чалавека