Залаты век — уяўленне, якое прысутнічае ў міфалогіі практычна ўсіх народаў, блажэнны стан першабытнага чалавецтва, што жыло ў гармоніі з прыродай.

Як усталяваў Мірча Эліядэ, які падрабязна даследаваў гэту тэму, міфалагема залатога веку ўзыходзіць да часоў неалітычнай рэвалюцыі і з’яўляецца рэакцыяй на ўвядзенне земляробства. Залатому веку нязменна спадарожнічаюць міфалагемы «страчанага рая» і «шляхетнага дзікуна». Гэта архетыпічны вобраз, які ляжыць у аснове любой утопіі.

Тэрмін «залаты век» узводзяць звычайна да «Прац і дзён» Гесіёда, аднак у Гесіёда ў арыгінале фігуруе «залаты род» ()Гесіёд. Працы і дні, 109.

Само паняцце «залаты век» (aurea saecula) упершыню ў антычнай літаратуры фіксуецца толькі ў I ст. да н. э.: у «Метамарфозах» АвідзіяАвідзій, Метамарфозы, кніга I, 89—90, «Энеідзе» ВергіліяВергілій, Энеіда, кніга VI, 792—794. Да гэтага ў антычнай традыцыі была распаўсюджана не «храналагічная», а «генеалагічная» інтэрпрэтацыя міфа пра жыццё пры Кронасе (Сатурне) і наступнай гісторыі: гэта гісторыя ўяўлялася не як змена эпох, але як змена зусім розных, ніяк паміж сабой не звязаных родаў, генасаў людзей (у Гесіёда — залатога, сярэбранага, меднага, гераічнага і жалезнага), кожны з якіх па чарзе ствараўся багамі і затым знікаў з твару зямлі. Пераход ад «залатога роду» да «залатога веку», які адзначаецца ў Вергілія і амаль усіх яго паслядоўнікаў, стаў найважнейшым якасным зрухам у інтэрпрэтацыі міфа, што дазволіла актуалізаваць утапічны змест старажытных паданняў.

Паводле легенд, у часы залатога веку людзі і багі жылі разам.

Гл. таксама Царства Нябеснае Утопія

Літаратура Золотой век // Энциклопедия «Мифы народов мира» Элиаде М. Миф о благородном дикаре, или престиж начала Фрейденберг О. М. Утопия // Вопросы философии, 1990. — № 5. — С. 141—167 Чернышов Ю. Г. Социально-утопические идеи и миф о «золотом веке» в Древнем Риме: В 2 ч. / Изд. 2-е, испр. и доп. Ч. 1. До установления принципата. — Новосибирск: Изд. НГУ, 1994. — 176 с.; Ч. 2. Ранний принципат. Новосибирск: Изд. НГУ, 1994. — 167 с.

Катэгорыя:Міфалогія Катэгорыя:Аналітычная псіхалогія Катэгорыя:Настальгія