Лісцевы вяртун (Recurvaria nanella) — від молі сямейства . Шкоднік сельскай гаспадаркі, пашкоджвае ўсе пладовыя культуры, , і іншыя.

Біялагічнае апісанне Вельмі дробны матылёк з сямейства , размах крылаў 9-11 міліметраў. Пярэднія крылы шэрыя, з чорнымі лініямі, белаватай папярочнай паласой і цёмна-шэрай асновай. Вусень верацянападобны, чырвона-аранжавы, а перад акукліваннем аліўкава-зялёны, з чорнай галавой, даўжыня 5-6 міліметраў. Кукалка карычневая, у белым кокане, даўжыня 5 міліметраў. Жоўтае яйка, прадаўгаватае, даўжыня яго 0,4 міліметра, шырыня 0,3 міліметра.

Экалогія Зімуюць вусені ў павуцінных коканах у расколінах кары. Вясной выгрызаюць пупышкі, пазней пашкоджваюць кветкі і лісце, сцягваючы іх павуціннем ушматкі. Пасля цвіцення вусені пашкоджваюць маладыя парасткі, угрызаюцца ў парасткі каля пупышак і праточваюць у іх хады. Ператвараюцца ў кукалку ўнутры пашкоджанага лісця або пад лускавінкамі кары. Праз 14 дзён з кукалак выходзяць матылькі, якія лётаюць у чэрвені — пачатку ліпеня. Яны адкладаюць яйкі на ніжні бок ліста па адным. Адна самка адкладае да 150 яек. Праз некалькі дзён з яек выходзяць вусені, якія ўгрызаюцца ў лісце сілкуючыся яго мякаццю, выгрызаюць кароткія разгалінаваныя міны, у якіх жывуць да восені.

Спасылкі Артыкул на сайце Аграрны сектар Украіны

Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1775 годзе Катэгорыя:Молі Катэгорыя:Выемчатакрылыя молі