Ганс Фрычэ (Фрыцшэ, , 21 красавіка 1900, Бохум — 27 верасня 1953, Кёльн) — нямецкі нацысцкі прапагандыст, радыёвядучы, высокапастаўлены чыноўнік Міністэрства народнай асветы і прапаганды Ёзэфа Гебельса.
З 1920-х гадоў журналіст канцэрна Гугенберга і адзін з піянераў палітычнага радыёвяшчання ў Германіі. З верасня 1932 кіраўнік навінавага радыёвяшчання. 1 мая 1933 уступіў у НСДАП, узначальваў аддзел радыё ў Міністэрстве народнай асветы і прапаганды, потым атрымаў падвышэнне да кіраўніка навінавага аддзела міністэрства. У 1938—1942 узначальваў аддзел унутрыдзяржаўнай прэсы, але потым яго вярнуў сабе сам Гебельс, а Фрычэ стаў ізноў адказваць за радыё. Вяшчаў да канца войны, падтрымваючы баявы дух салдатаў і грамадзянаў Рэйха. Вёў штотыднёвую перадачу «Гаворыць Ганс Фрычэ».
Падчас падання нацысцкага рэжыму Фрычэ быў у Берліне і капітуляваў разам з апошнімі абаронцамі горада 2 мая 1945, здаўшыся ў палон Чырвонай арміі.
Літаратура
Max Bonacker, Goebbels’ Mann beim Radio. Der NS-Propagandist Hans Fritzsche (1900—1953), Oldenbourg-Verlag, 2007 ISBN 3-486-58193-7 (Rezension von U. Rombeck-Jaschinski) Norbert Frei: Hitlers Eliten nach 1945, München, ISBN 3-423-34045-2 Нюрнбергский процесс над главными немецкими военными преступниками. Сборник материалов в семи томах. Т. V. М., 1960, стр. 569
Спасылкі
1 Биография Ганса Фриче на «Хроносе» Ганс Фрычэ на Hюрнбергскім працэсе — відэа
Катэгорыя:Нацысцкія злачынцы Катэгорыя:Журналісты Германіі Катэгорыя:Памерлі ад раку Катэгорыя:Радыёвядучыя Германіі