Albatros D. II — нямецкі знішчальнік, які выкарыстоўваўся ў Першай сусветнай вайне. Пасля даволі паспяховых баявых дзеянняў, дадзеная мадэль была зменена новай мадэллю .

Канструкцыя і дапрацоўкі Канструктары Albatros Flugzeugwerke Тэлен, Шуберт і Гнедыг распрацавалі мадэль D. II, зыходзячы са скаргаў пілотаў аб дрэнным верхнім аглядзе. Рашэннем гэтай праблемы стала перастаноўка верхняга крыла на 36 см бліжэй да фюзеляжа і яго невялікі вынас наперад. Перастаноўка кабіных стоек таксама палепшыла пярэдні агляд. Тым не менш, ад D. I засталася ранейшая канструкцыя фюзеляжа, размяшчэнне рухавіка і ўзбраенне. Знешні выгляд практычна не змяніўся. Германская інспекцыя паветраных войскаў замовіла першую партыю з 100 D. II у жніўні 1916 года.

У лістападзе 1916 года інспекцыя забараніла выкарыстанне на новых самалётах радыятараў Віндхофа (за свой знешні выгляд яны атрымалі мянушку «вушныя радыятары»). Гэта здарылася таму, што рухавікі, абсталяваныя гэтымі радыятарамі, размешчанымі ў фюзеляжы на адным з імі ўзроўні, былі вельмі ўразлівымі ў баявых умовах. Трапленне ў такі радыятар выклікала імгненны прыпынак падачы астуджальнай вадкасці ў матор, што прыводзіла да перагрэву і хуткага яго спынення. На пазнейшых серыях D. II у цэнтральнай секцыі верхняга крыла ўсталёўваўся «абцякальны радыятар» Тэвеса-Браўна (фірма Тэвеса існуе і дагэтуль). Дзякуючы свайму размяшчэнню над рухавіком, ён нават пры пашкоджанні мог яшчэ некаторы час працягваць захоўваць працаздольнасць.

Заўвага Мадэль D. II з’яўлялася асноўнай на ўзбраенні падраздзялення Jagdstaffel 2 (Jasta 2), адной з першых спецыялізаваных знішчальных эскадрылляў у Германскіх ваенна-паветраных сілах. Да ліку самых знакамітых лётчыкаў, пілатаваўшых D. II можна аднесці і Манфрэда фон Рыхтгофена. Дзякуючы высокай хуткасці, добрай аэрадынаміцы і моцнаму ўзбраенню, D. II адразу заваяваў папулярнасць сярод пілотаў і вярнуў перавагу ў небе над знішчальнікамі — біпланамі саюзнікаў, тыпу і .

Фірма Albatros Flugzeugwerke і яе усходне-прускі філіял у Свіямюндзе выпусцілі 200 самалетаў мадэлі D. II (не ўключаючы вопытныя прататыпы). Яшчэ 75 па ліцэнзіі пабудавала кампанія LVG (Luft-Verkehrs-Geselleschaft). Найбольшая колькасць машын, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях зарэгістравана ў студзені 1917 года — 214 адзінак. Аднак, баявая служба D. II працягвалася нядоўга. Яны актыўна ўжываліся на заходнім фронце да канца вясны 1917 г., калі былі паступова заменены удасканаленым . Аднак на 30 чэрвеня 1917 года ў прыфрантавых нямецкіх ангарах усё яшчэ знаходзіліся 72 самалеты D. II.

Аўстрыйская кампанія Oeffag (Oesterreichische Flugzeugfabrik AG) таксама атрымала ліцэнзію на пабудову D. II для ваенна-паветраных сіл Аўстра-Венгерскай імперыі. На аўстрыйскіх машынах былі ўсталяваныя рухавікі Austro-Daimler, магутнасцю 185 конскіх сіл. Oeffag выпусціў усяго толькі 16 адзінак, перш чым было запушчана ў вытворчасць мадэль D. III.

Асноўныя эксплуатанты Імперскія ваенна-паветраныя сілы Германіі Ваенна-паветраныя сілы Аўстра-Венгрыі Ваенна-паветраныя сілы Польшчы выкарыстоўвалі гэты тып знішчальнікаў пасля вайны.

Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі

Тэхнічныя характарыстыкі Экіпаж: 1 чалавек (пілот) Даўжыня: 7,40 м Размах крыла: м 8,50 Вышыня: 2,59 м Плошча крыла: 24,5 м2 Маса пустога: 637 кг Маса падрыхтаванага: 888 кг Рухавік: 1× Mercedes D. III 6-цыліндравы, вадкаснага астуджэння Магутнасць: 1× 160 к. с. (120 кВт)

Лётныя характарыстыкі Максімальная хуткасць: 175 км/г : 143 км/г Практычная столь: 5 180 м Максімальная хуткападымальнасць: 200 м/хв Працягласць палёту: 1 г 30 хв Набор вышыні: 3 м/c Практычны паталок, м: 5200

Узбраенне Стралковае: 2× сінхронных кулямёта 7,92 мм LMG 08/15 «Шпандау»

Спасылкі http://ww1.milua.org/awAlbatrosDII.htm http://www.airwar.ru/enc/fww1/albatd2.html http://wp.scn.ru/ru/ww1/f/415/59

Катэгорыя:Самалёты Германіі Катэгорыя:Знішчальнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Самалёты Albatros