Цімафе́й Алякса́ндравіч Дзейнічэ́нка (нар. , Гомель, Гомельская вобласць, Беларуская ССР, СССР) — беларускі барэц грэка-рымскага стылю. Чэмпіён Еўропы 2011 года, чэмпіён Беларусі 2010 і 2016 гадоў. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.

Біяграфія Сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы 2010 года ў вагавай катэгорыі да 96 кг. У тым жа годзе стаў чэмпіёнам Беларусі.

Чэмпіён Еўропы 2011 года ў вагавай катэгорыі да 96 кг. 27 снежня 2011 года Цімафею Дзейнічэнку прысвоена званне Заслужанага майстра спорту Рэспублікі Беларусь.

Прымаў удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане, дзе ў вагавай катэгорый да 96 кг заняў 5-е месца.

Сярэбраны прызёр Чэмпіянатаў Беларусі 2013 і 2014 гадоў у вагавай катэгорый да 98 кг.

Прымаў удзел у Еўрапейскіх гульнях 2015 года ў Баку, дзе ў вагавай катэгорый да 98 кг заняў 5-е месцаСпортивные единоборства в Беларуси. Тимофей Дейниченко (греко-римская борьба).

Чэмпіён Беларусі 2016 года ў вагавай катэгорый да 98 кг. Прымаў удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра, але прайграў кваліфікацыйны паядынак шведу ОЛИМПИАДА-2016: Борец греко-римского стиля Тимофей Дейниченко проиграл квалификационный поединок на ОИ.

Спасылкі

Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа Катэгорыя:Барцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Барцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па барацьбе Катэгорыя:Чэмпіёны Беларусі па грэка-рымскай барацьбе Катэгорыя:Барцы Беларусі