Муксу () — рака на паўночным захадзе Паміра, у Таджыкістане, левы прыток ракі Вахш (утварае раку, зліваючыся з правым складнікам — ракой Кызылсу).
Даўжыня ракі — 88 км. Плошча вадазбору — 7070 км².
Працякае ў Лахшскім раёне Таджыкістана. Утвараецца зліццём рэк Сельдара і Саўксай, якія бяруць свой пачатак у ледавіках Федчанкі і Вялікі Саўкдара. Сярэдні расход вады каля 100 м³/с. Даліна мае стромкія, скалістыя схілы.
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Вахша Катэгорыя:Рэкі Таджыкістана