Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Азяты Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне вёскі.
Гісторыя Вядома з XV—XVI стагоддзяў. У 1555 годзе берасцейскі кашталян Ян Гайка атрымаў правы на Азяцкую царкву. У 1629 годзе згадваецца святар царквы Васіль Ждановіч. На працягу ХVII—ХVIII стагоддзяў настаяцелямі прыхода была святарская дынастыя БудзіловічаўВадзім Літвінюк. Не зарастае шлях да Храма. Свята-Мікалаеўскай царкве ў аграгарадку Азяты — 145 гадоў. // Сельская праўда, 24 снежня 2015. .
У 1851 годзе храм наведаў епіскап Брэсцкі Ігнацій, дзе правёў урачыстую літургію. Праз шэсць гадоў святаром царквы стаў айцец Адам Лехачэўскі, які склаў «Царкоўны летапіс Азяцкай Свята-Мікалаеўскай царквы».
Закладка новага храма адбылася 20 красавіка (3 мая) 1867 года чаравачыцкім дабрачынным святаром Антоніем Катовічам. Каштарыс на ўзвядзенне царквы выканаў брэсцкі архітэктар Мсціслаў Барташэўскі, які таксама быў выканаўцам работ па яе будаўніцтвеКулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск: «Права і эканоміка», 2017. — С. 78.
18 (31) кастрычніка 1870 царква была асвечана. Да 1877 года вяліся царкоўныя летапісы. Прыход па звестках 1899 года аб’ядноўваў 2090 вернікаў у 6 вёсках; дзейнічалі капліца ў Старым Сяле, царкоўна-прыходскае брацтва і народнае вучылішчаГродненский православно-церковный календарь. Православие в Брестско-Гродненской земле в конце XIX века. Том I, 1899. — С. 70—71. У 1912 годзе яго наведаў епіскап гродзенскі і брэсцкі Міхаіл.
У пачатку XX стагоддзя ў храме служылі айцы Васіль Катовіч, Міхал Тэадаровіч, Мікалай Каранец (1913—1918) і Рыгор Богуш (1919—1947). У 1947—2007 гадах настаяцелем прыхода быў святар Іаан Петручук, з 2007 года — Вадзім Літвінюк.
Архітэктура Помнік архіэктуры псеўдарускага стылю і народнага дойлідстваКулагін А. М. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст. — Мн.: Ураджай, 2000. — 304 с. — С. 64. Вырашана кубападобным зрубам, да якога далучаюцца прамавугольная апсіда, трапезная і трох’ярусная шатровая званіца. Пакаты чатырохсхільны дах па цэнтры завершаны купалам на васьмігранным барабане.
Іканастас змяшчае абразы XVI—XVII стагоддзяў «Маці Божая Адзігітрыя» і «Спас Пантакратар», захоўваюцца драўляная скульптура трэцяй чвэрці XVIII ст. «Гэта чалавек» і разны ківот XIX стагоддзя. Колішні шанаваны абраз Святога Мікалая XV стагоддзя захоўваўся ў храме яшчэ ў 1899 годзе.
Літаратура
— С. 183 Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Азяты Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Жабінкаўскага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Святога Мікалая Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:1870 год у Беларусі