Беларусь на летніх Паралімпійскіх гульнях 2016 будзе прадстаўлена ў 5-і відах спорту (дзюдо, лёгкай атлетыцы, плаванні, акадэмічнае веславанне і фехтаванне). У склад зборнай Беларусі ўвайшлі 20 чалавек (10 мужчын і 10 жанчын)Профіль Беларусі на афіцыйным сайце Паралімпійскіх гульняў 2016 .

Прызёры Медаль Спартсмен Від спорту Разрад Дата Золата Ігар Бокій 25px Плаванне (батэрфляй 100 м — S13, мужчыны) 8 верасня Золата Ігар Бокій 25px Плаванне (комплекс 200 м — SM13, мужчыны) 11 верасня Золата Ігар Бокій 25px Плаванне (в/стыль 400 м — SB13, мужчыны) 12 верасня Золата Андрэй Праневіч 25px Фехтаванне (шпага катэгорыя «B») 13 верасня Золата Уладзімір Ізотаў 25px Плаванне (брас 100 м — SB12, мужчыны) 13 верасня Золата Ігар Бокій 25px Плаванне (в/стыль 50 м — S13, мужчыны) 14 верасня Золата Ігар Бокій 25px Плаванне (в/стыль 100 м — S13, мужчыны) 16 верасня Золата Ігар Бокій 25px Плаванне (спіна 100 м — S13, мужчыны) 17 верасня Бронза Ігар Бокій 25px Плаванне (брас 100 м — SB13, мужчыны) 11 верасня Бронза Аляксандр Трыпуць 25px Лёгкая атлетыка Кіданне дзіды — F53/54, мужчыны 9 верасня

Вынікі спаборніцтваў

25px Лёгкая атлетыка

Мужчыны СпартсменДысцыплінаПапярэдніраўндПаўфіналФіналВынікМесцаВынікМесцаВынікМесцаСяргей БурдукоўСкачкі ў даўжыню----6.98 5Аляксандр СуботаСкачкі ў даўжыню----5.88 14Кіданне дзіды----44.7511Андрэй МухаКіданне дзіды----56.32 7Аляксандр ТрыпуцьКіданне дзіды----23.56

Жанчыны СпартсменкаДысцыплінаПапярэдніраўндПаўфіналФіналВынікМесцаВынікМесцаВынікМесцаГанна КанюкСкачкі ў даўжыню----5.455Тамара СіваковаШтурханне ядра----11.246

25px Дзюдо

Мужчыны СпартсменКатэгорыя1/8 фіналуЧвэрцьфіналПаўфіналФіналСапернікВынікСапернікВынікСапернікВынікСапернікВынікМесца Аляксандр Казлоў да 81 кг Паражэнне: 110:0009

Жанчыны СпартсменкаКатэгорыяЧвэрцьфіналПаўфіналФіналСапернікВынікСапернікВынікСапернікВынікМесцаАрына Качанзвыш 70 кг Перамога: 101:0 Паражэнне: 0:100 Паражэнне: 0:05

25px Акадэмічнае веславанне

СпартсменСпаборніцтваЧвэрцьфіналПаўфіналФіналЧасМесцаЧасМесцаЧасМесцаЛюдміла ВоўчакАдзіночка5:44.9835:45.3825:34.165

35px Плаванне

Мужчыны СпартсменДысцыплінаКваліфікацыяФіналЧасМесцаЧасМесцаІгар Бокій100 м батэрфляй54,54 153,85 200 м комплекс2:06.1312:04.02 100 м брас1:06.7931:06.71400 м в/стыль4:02.2313:55.62 100 м в/стыль51.45 150.90 50 м в/стыль23.73 123.44 100 м спіна56.82 156.68 Уладзімір Ізотаў100 м брас1:07.5211:06.82 50 м в/стыль25.693--Рыгор Зудзілаў100 м спіна1:14.395--50 м в/стыль27.11527.025100 м батэрфляй--1:08.646100 м в/стыль1:00.2741:00.216200 м комплекс2:34.5332:30.725

Жанчыны СпартсменДысцыплінаКваліфікацыяФіналЧасМесцаЧасМесцаНаталля Шавель50 м батэрфляй49.78547.557100 м брас2:02.1152:00.715200 м комплекс3:41.1153:39.61450 м спіна50.36750.418Аляксандра Свадкоўская50 м вольны стыль30.526--100 м брас1:27.0881:25.748Анастасія Зудзілава200 м комплекс2:44.7813--100 м брас1:20.0141:19.797100 м спіна1:15.7281:16.328

25px Фехтаванне седзячы

Мужчыны СпартсменыСпаборніцтваГрупавы этапЧвэрцьфіналПаўфіналФіналСапернікВынікМесцаСапернікВынікСапернікВынікСапернікВынікМесцаАндрэй Праневічшпага катэгорыя «B» Перамога: 5:1 Перамога: 5:4 Паражэнне: 4:5 Паражэнне: 3:5Перамога: 15:13Перамога: 15:8Перамога: 15:14Мартын Каваленярапіра катэгорыя «А»Паражэнне: 1:5Паражэнне: 1:5Паражэнне: 3:5Паражэнне: 0:5Паражэнне: 3:56 - - - -

Жанчыны СпартсменыСпаборніцтваГрупавы этапЧвэрцьфіналПаўфіналФіналСапернікВынікМесцаСапернікВынікСапернікВынікСапернікВынікМесцаАлеся Макрыцкаяшпага катэгорыя «B»Перамога: 5:1Перамога: 5:4Паражэнне: 2:5Паражэнне:4:5Паражэнне: 2:55Паражэнне: 9:15 - - -рапіра катэгорыя «B»Паражэнне: 0:5Перамога: 5:2Перамога: 5:3Перамога: 5:0Паражэнне: 0:53Паражэнне: 11:15 - - -Алена Галкінашпага катэгорыя «А» Перамога: 5:3Перамога: 5:1Паражэнне: 3:5Перамога: 5:4Перамога: 5:42Паражэнне: 12:15 - - -рапіра катэгорыя «А»Перамога: 5:4Паражэнне: 3:5Паражэнне: 2:5Паражэнне: 2:5Паражэнне: 1:5Паражэнне: 1:56 - - - -Анастасія Касцючковашпага катэгорыя «B»Паражэнне: 1:5Перамога: 5:2Перамога: 5:0Перамога: 5:2Перамога: 5:41Паражэнне: 4:15 - - -

Скандал са сцягам Расіі 23 жніўня 2016 кіраўнік Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель заявіў, што беларускія спартсмены на адкрыцці Паралімпіяды панясуць беларускія і расійскія сцягіБеларускія спартоўцы на адкрыцьці Паралімпіяды панясуць расейскія сьцягі?, чыя каманда была раней у поўным складзе дыскваліфікавана Міжнародным паралімпійскім камітэтам на падставе дакладу Мак-Ларэна, дзе сцвярджалася, што ўжыванне допінгу падтрымлівалася ў Расіі на дзяржаўным узроўні«Rio Paralympics 2016: Russian athletes banned after doping scandal». У прэс-службе Міжнароднага паралімпійскага камітэта адзначылі, што Расія не мае права выступаць на Паралімпійскіх гульнях у 2016 годзе ў Рыа-дэ-Жанэйра, таму, калі беларускія спартсмены панясуць расійскія сцягі падчас цырымоніі адкрыцця, то гэта будзе разглядацца як палітычны пратэст, а ў дачыненні да адпаведных спартсменаў і / або нацыянальнага паралімпійскага камітэта будуць прынятыя пэўныя захады. Алег Шэпель быў апраўдваўся, што яго словы няправільна інтэрпрэтавалі, і афіцыйная дэлегацыя на стадыёне «Маракана» будзе несці толькі дзяржаўны сцяг БеларусіБеларускім паралімпійцам забараніў несці сцяг Расіі на адкрыцці Гульняў Міжнародны паралімпійскі камітэт. Пазней з інтэрв’ю прэс-сакратара Прэзідэнта Беларусі Наталлі Эйсмант стала вядома, што беларуская дэлегацыя планавала несці вялікі расійскі сцяг на чале калоны побач з беларускім, але ён быў канфіскаваны прадстаўнікамі Міжнароднага паралімпійскага камітэтаЛукашенко возмущен «демократичностью» Международного паралимпийского комитет.

На адкрыцці Летніх Паралімпійскіх гульняў 2016 у Рыа-дэ-Жанэйра, якое адбылося 7 верасня на стадыёне «Маракана», беларускі спартыўны функцыянер Андрэй Фомачкін выйшаў разам з беларускай камандай са сцягам Расіі, прайшоў са сцягам па стадыёне некалькі дзясяткаў метраў, перад тым як яго забралі.

У МПК заявілі, што прымуць рашэнне аб дысцыплінарных мерахМПК расследует инцидент с флагом России на Паралимпиаде. 8 верасня Міжнародны паралімпійскі камітэт пазбавіў Фомачкіна акрэдытацыіМіжнародны паралімпійскі камітэт пазбавіў «сцяганосца» Фомачкіна акрэдытацыі, 10 верасня той вярнуўся ў Мінск.

Пасля акцыі А. Фомачкіна кіраўнік Паралімпійскага камітэта Беларусі А. Шэпель заявіў, што гэта быў жэст салідарнасці з адхіленымі ад гульняў расійскімі атлетамі«Жэст салідарнасці». Шэпель пракаментаваў з’яўленне сцяга Расіі на адкрыцці Паралімпіяды.

Прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Беларусі Уладзімір Несцяровіч, каментуючы акцыю, заявіў, што яна не была санкцыянавана міністэрствамПрэс-сакратар Мінспорту: Беларусы пранеслі сцяг Расіі? Гэтая акцыя не была санкцыянаваная міністэрствам. Прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык на брыфінгу паведаміў, што беларускі спартсмен, які вынес сцяг Расіі на цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды, паступіў па-таварыску і па-мужчынску, а Беларусь гатовая адказваць за яго ўчынакМЗС: Беларус са сцягам Расіі на адкрыцці Паралімпіяды — гэта па-мужчынску. Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант падкрэслілаЛукашэнка ўхваліў рашэнне пранесці ў Рыа сцяг Расіі:

«Вынас сцяга падчас цырымоніі адкрыцця — ініцыятыва беларускай дэлегацыі. Тым не менш, я хачу падкрэсліць, што гэта пазіцыя дзяржаўная, і гэта ў тым ліку пазіцыя прэзідэнта краіны і прэзідэнта нашага Паралімпійскага камітэта. Мы салідарныя з расійскімі паралімпійцамі.»

Пазней і сам Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўхваляе гэты крок, які з’яўляецца праявай «салідарнасці і пратэсту супраць несправядлівасці»nashaniva.by.

Прэс-сакратар Прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ўчынак беларуса, які пранёс на адкрыцці Паралімпіяды сцяг Расіі, заслугоўвае захаплення. Віцэ-прэзідэнт Паралімпійскага камітэта Расіі выступіла з ініцыятывай узнагародзіць Андрэя Фомачкіна ордэнам Дружбы.

Шэф беларускай місіі на Паралімпіядзе Мікалай Шудзейка ў інтэрв’ю The Guardian сказаў, што беларускія паралімійцы «засмучаны і абураны» разгортваннем расійскага сцяга над афіцыйнай дэлегацыяй. Паводле яго слоў, Фомачкін патлумачыў свой учынак тым, што ён рускі паводле паходжання і хацеў выразіць падтрымку расійскім паралімпійцамBelarus Paralympians ‘upset and indignant’ at official waving Russian flag theguardian.com. У навінавым эфіры тэлеканала «Беларусь 1» было аднак заяўлена, што інтэрв’ю Шудзейкі брытанскаму выданню з’яўляецца няпраўдайbelta.by.

Сам Андрэй Фомачкін падкрэсліў пасля, што падтрымаў бы кожную каманду, якую несправядліва б адхілілі ад Алімпіяды або Паралімпіядыbelta.by.

3.10.2016 ў Маскве ў рамках мультымедыйный прэс-канферэнцыі беларускія паралімпійцы перадалі расійскім калегам той самы сцяг, што пабываў у Рыа-дэ-Жанейра.

У студзені 2018 беларускія паралімпійцы атрымалі папярэджанне ад Міжнароднага алімпійскага камітэта аб недапушчальнасці выкарыстання расійскага сцяга на маючай адбыцца Паралімпіядзе, як гэта было ў Рыа ў 2016 годзеsb.by.

Гл. таксама Беларусь на летніх Алімпійскіх гульнях 2016

Катэгорыя:Беларусь на Паралімпійскіх гульнях Катэгорыя:2016 год у Беларусі