Валянцін Станіслававіч Мілашэўскі (, в. Лапенеўцы, , Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Біяграфія Нарадзіўся 5 кастрычніка 1960 года ў в. Лапенеўцы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа», урач-лячэбнік.

Працаваў участковым тэрапеўтам Кобрынскай цэнтральнай раённай бальніцы; галоўным урачом Кобрынскай станцыі хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі; галоўным урачом Кобрынскага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання; галоўным урачом санаторыя «Буг»; намеснікам старшыні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта; начальнікам упраўлення аховы здароўя Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта; галоўным урачом установы аховы здароўя «Брэсцкая гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі».

З’яўляўся дэпутатам раённага Савета дэпутатаў, дэпутатам Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.

У 2012—2016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

15 студзеня 2019 года прызначаны кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна БрэстаПрыняцце кадравых рашэнняў.

Узнагароды Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, медаль «За працоўныя заслугі» (2020)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2020 года № 483 «Аб узнагароджанні» .

Асабістае жыццё Жанаты, мае двух сыноў.

Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Кіраўнікі адміністрацый гарадскіх раёнаў Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання