Віктар Уладзіміравіч Русак (, , БССР) — беларускі ваенны і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. Палкоўнік.

Біяграфія Нарадзіўся 4 мая 1955 года ў г. Мінску.

Скончыў факультэт радыёфізікі і фізічнай электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; Вышэйшыя курсы КДБ СССР у г. Мінску і г. Ташкенце.

Праходзіў службу ў аператыўных падраздзяленнях Цэнтральнага апарату КДБ БССР на пасадах начальніка Асіповіцкага раённага аддзялення, Бабруйскага гарадскога аддзела ўпраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці, начальніка аддзела, намесніка начальніка, начальніка галоўнага ўпраўлення эканамічнай бяспекі КДБ Рэспублікі Беларусь.

У 1998 годзе працаваў начальнікам 1-га аддзела ўпраўлення эканамічнай бяспекі, па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Камітэта дзяржаўнай бяспекіУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 1998 года № 70 «Аб узнагароджанні групы ваеннаслужачых і асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені».

У 2012—2016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды Заслужаны супрацоўнік органаў дзяржбяспекі Рэспублікі Беларусь, медаль «За бездакорную службу» III ступені, медаль «За бездакорную службу» II ступені (1998), медаль «За бездакорную службу» I ступені, знак «Ганаровы супрацоўнік КДБ Рэспублікі Беларусь», юбілейныя медалі, ведамасныя ўзнагароды.

Санкцыі ЕС Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, 2 лютага 2011 года быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС. Рашэннем Еўрапейскага савета ад 15 кастрычніка 2012 года Русак як начальнік упраўлення эканамічнай бяспекі КДБ быў прызначаны адказным за пераслед КДБ грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі.Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex, 2012.

Асабістае жыццё Жанаты, мае трох дзяцей.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі БССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС