Алагір (, ) — горад (з 1938 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Алагірскага раёна Паўночнай Асеціі. Насельніцтва 19,8 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1850 годзе як пасёлак пры сярэбрана-свінцовым заводзе.

Горад размешчаны на рацэ Ардон (левы прыток Церака), пры выхадзе яе з Алагірскай цясніны гор Вялікага Каўказа на Асецінскую нахільную раўніну, за 54 км на захад ад Уладзікаўказа.

На ўскраіне Алагіра — бальнеалагічны курорт Таміск з крыніцамі сульфідна-сульфатна-магніева-кальцыевых вод.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Паўночнай Асеціі Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1850 годзе