Манганіт — мінерал з падкласа гідраксідаў, оксігідраксід марганцу MnO(OH). Змяшчае 89,16Manganite Mineral Data // Mineralogy Database Webmineral.com % марганцу, дамешкі жалеза, барыю, свінцу, алюмінію, медзі, кальцыюМанганит // КаталогМинералов. Ru.
Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Крышталі непразрыстыя, слупкаватыя, прызматычныя і псеўдарамбічныя. Часта ўтварае друзы. Колер цёмна-шэры да чорнага з бураватым адценнем. Шчыльнасць 4,3 г/см³. Цвёрдасць 3,5—4 па шкале Моаса. Паходжанне асадкавае, зрэдку — гідратэрмальнае.
Радовішчы манганіту на тэрыторыі Грузіі, Казахстана, Украіны, Германіі і інш.
Выкарыстанне Манганіт выкарыстоўваецца ў якасці руды на марганец, у вытворчасці ферамарганцу.
Літаратура — С. 65. Геологический словарь: в 2-х томах. — М.: Недра. Под редакцией К. Н. Паффенгольца и др.. 1978. Горная энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. Под редакцией Е. А. Козловского. 1984—1991.
Спасылкі Манганит // КаталогМинералов. Ru Manganite Mineral Data // Mineralogy Database Webmineral.com
Катэгорыя:Мінералы марганцу Катэгорыя:Гідравокіслы (мінералы) Катэгорыя:Вокіслы і гідравокіслы (мінералы)