Велікя́нцы — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 12 км на захад ад горада Браслаў, каля вёскі Велікянцы, у басейне ракі Друйка.
Плошча паверхні 0,07 км². Даўжыня 0,45 км, найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 1,2 км.
Схілы катлавіны вышынёй 7—10 м, на захадзе і поўначы невыразныя, пад забалочаным лесам. Пасярэдзіне возера маецца востраў плошчай 0,6 га. Пойма шырынёй 5—100 м, амаль цалкам забалочаная. На захадзе ўпадае ручай з возера Сіта, на поўначы выцякае ручай у возера Саванар.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна