Людвіг Рудольф Святаполк-Чацвярцінскі (, г.  — ,) — князь з роду Святаполк-Чацвярцінскіх.

Біяграфія

Сын Уладзіміра Святаполк-Чацвярцінскага і яго жонкі Марыі Урускай.

Валодаў землямі па абодвух берагах Нёмана. Усімі гаспадарчымі пытаннямі князь займаўся асабіста. Меў усяго аднаго памочніка і увёў шмат навін у гаспадарчай дзейнасці. Ён быў супраць продажу лесу як сыравіны, а распілоўваў яго на лесапільным заводзе ў Зачэпічах, сартаваў і прадаваў у Германію па больш высокіх коштахЛюдвиг Четвертинский .

На Шчучыншчыне ў той час было 4 лекары і 2 фельчары. Аднаго лекара і аднаго фельчара Людвіг утрымліваў у Жалудку на свае сродкі ў пабудаванай ім бальніцы. Медыцынскае абслугоўванне было платным. Асобы, якія працавалі ва ўстановах, павінны былі плаціць унёскі ў «касу хворасцяў». Калі плацельшчык узносаў або члены яго сям’і захворвалі, то лячылі іх бясплатна.

Цікава было вырашана князем пытанне водазабеспячэння Жалудоцкага палаца. Вада да яго паступала з крыніц у вёсцы Кукіна (прыкладна ў 2-х км ад палаца) самацёкам. Вада дадаткова фільтравалася і падавалася ў рэзервуар на 3-м паверсе будынка з дапамогай помпаў, якія працавалі на сціснутым паветры. Паводле аповядаў старажылаў, сістэма падачы вады была настолькі эканамічнай, што для працы помпаў на працягу месяца дастаткова было 2-х балонаў са сціснутым паветрам. Князь ніколі не адмаўляў у дапамозе тым, хто меў якую патрэбу, паважаў людзей працавітых, а буяных і п’яніц высялялі за межы Жалудка на хутары. На адну сялянскую гаспадарку прыходзілася па 1,5 га зямлі.

Загінуў князь Чацвярцінскі ў канцэнтрацыйным лагеры Аўшвіц у Польшчы ў 1941 годзе.

Сям’я

У 1906 годзе ажаніўся ў Рыме з Розай РадзівілLodewijk Rudolf Prins Swiatopolk-Czetwertynski.

Дзеці:

Ежы (19.2.1907-?) Станіслаў (7.3.1910-?) Андрэй (16.09.1911-?) Роза (1.04.1914-?) Марыя Лізавета (21.3.1920-?)

Спасылкі

Ludwig Rudolf Wladimirowitsch, prince Swiatopolk-Czetwertynski

Катэгорыя:Чацвярцінскія Катэгорыя:Памерлі ў канцэнтрацыйных лагерах