Вало́зева — возера ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 23 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Шаркаўшчына, каля вёскі Буды, у басейне ракі Дзісна.

Плошча паверхні 0,15 км². Даўжыня 0,56 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Найбольшая глыбіня 5,5 м, сярэдняя — 2,9 м. Даўжыня берагавой лініі 1,59 км. Аб’ём вады ў возеры 0,44 млн м³. Плошча вадазбору 8,25 км².

На поўначы злучана канавай з возерам Яжгіня, на паўднёвым захадзе выцякае ручай у раку Дзісна.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Шаркаўшчынскага раёна