Лазар Майсеевіч Каплан (, Скароднае — , ) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік савецка-фінляндскай вайны і Вялікай Айчыннай вайны, намеснік камандзіра 951-га артылерыйскага палка 391-й стралковай дывізіі 3-й ударнай арміі 2-га Прыбалтыйскага фронта, маёр.
Біяграфія
Лазар Каплан нарадзіўся ў вёсцы Скароднае (цяпер Ельскі раён, Гомельская вобласць) у сям'і рабочага. Яўрэй. Скончыў тры курсы Таганрогскага авіяцыйнага тэхнікума. У Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі з 1936 года. У 1938 годзе скончыў Ленінградская артылерыйскае вучылішча. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў. У баях Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1941 года. Член ВКП(б)/КПСС з 1943 года.
18 чэрвеня 1944 года афіцэр-артылерыст Каплан на чале групы разведчыкаў захапіў пеаправу цераз раку Істранка каля населенага пункта Лаўдэры Луздзенскага рэгіёна Латвіі. 27 ліпеня 1944 года падчас Рэжыцка-Дзвінскай наступальнай аперацыі маёр Каплан умела кіраваў агнём гармат 951-га арылерыйскага палка падчас штурма горада РэзэкнэБылая назва — Рэжыца.
Пасля вайны Л. М. Каплан працягваў службу ў арміі. У 1946 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую школу у ЛенінградзеЦяпер Санкт-Пецярбург. З 1959 года палкоўнік Каплан Л. М. — у запасе.
Жыў у горадзе Варонежы. Памер 10 чэрвеня 1994 года. Пахаваны ў Варонежы на Камінтэрнаўскіх могілках.
У Варонежы на доме № 10 па праспекту Труда, дзе жыў Л. М. Каплан, усталявана мемарыяльная дошка.
Узнагароды Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм маёру Каплану Лазару Маісеевічу нададзена званне Героя Савецкага Саюза ў уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 6540). Тры ордэны Чырвонага Сцяга. Два ордэны Айчыннай вайны 1- й ступені. Ордэн Чырвонай Зоркі. Медалі.
Творы Огненные годы. Воронеж, 1970.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны