Мяля́хавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Белагурна.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Казлоўшчынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Мяляхавічы. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вішаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 30 жніўня 1957 года ў склад Дзераўноўскага сельсавета перададзена вёска ВішаваРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Дзятлаўскага раёна. З 25 снежня 1962 года ў Слонімскім раёне. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 26 сакавіка 1966 года ў склад Раготнаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Горка, Даўгялавічы, Зарэчча і Студзераўшчына)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 16 (1136).. 1 лістапада 1968 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Белагурна. У 1986 годзе скасаваны хутар Чорны ЛугРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).. 30 сакавіка 2021 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Дварэцкага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 30 марта 2021 г. № 309 Об административно-территориальном устройстве Дятловского района Гродненской области .

Склад У Мяляхавіцкі сельсавет уваходзіла 13 населеных пунктаў: Агароднікі — вёска. Белагурна — аграгарадок. Белалозы — вёска. Выгада — хутар. Дукрава — вёска. Жыхі — вёска. Івязянка — вёска. Каменка — вёска. Мяляхавічы — вёска. Харашкі — вёска. Цецеравец — вёска. Чураі — вёска. Ягадная — вёска.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 571 чалавек, з іх 94,2 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 2,6 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 380 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Дзятлаўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Казлоўшчынскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Слонімскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2021 годзе