Гліаксаль, шчаўевы альдэгід — найпрасцейшы дыальдэгід, дыальдэгід шчаўевай кіслаты, C2H2O2.
Жоўтыя крышталі з пахам фармаліну. Малекулярная маса 58,04 а.а.мІнфармацыя на сайце ХиМиК.ру. Тэмпература плаўлення 15 °C. Тэмпература кіпення 51 °C. Шчыльнасць 1140 кг/м³ пры тэмпературы 20 °C. Добра раствараецца ў вадзе, раствараецца ў дыэтылавым эфіры, этаноле. У прысутнасці вільгаці вадкі гліаксаль пераўтвараецца ў цвёрды палімер.
Аказвае раздражняючае ўздзеянне на скуру чалавека.
Атрыманне Гліаксаль атрымліваюць з этыленгліколя — акісленнем у паравой фазе і дэгідрагенрзацыя над медным каталізатарам; з тэтрахлорэтана і сернай кіслаты; з ацэтальдэгіда або параальдэгіда — акісленнем азотнай кіслаты на вугалі або сілікагелі пры тэмпературы 15—25 °C і інш.
Выкарыстанне Гліаксаль выкарыстоўваецца ў тэкстыльнай прамысловасці ў якасці дапаможнага рэагента, у складзе гідрафабізіруючых саставаў пры апрацоўцы паперы і скуры, у вытворчасці кубавых фарбавальнікаў (разам з гліаксальсульфатам).
Крыніцы
Літаратура — С. 294.
Спасылкі Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру
Катэгорыя:Альдэгіды