Ігнат Георгіевіч Стралко́ў ( — ) — вучоны ў галіне раслінаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1963), прафесар (1964).

Біяграфія І. Г. Стралкоў нарадзіўся ў вёсцы Глазамічы Віцебскага павета (зараз у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). У 1924 годзе скончыў Горацкі сельскагаспадарчы інстытут. У 1920—1930 гадах працаваў у Народным камісарыяце земляробства БССР. З 1945 года ў Інстытуце сацыялістычнай сельскай гаспадаркі Акадэміі навук БССР, з 1948 года загадчык аддзела зернебабовых культур Беларускага НДІ земляробства.

Навуковая дзейнасць І. Г. Стралкову належаць працы ў галіне апрацоўкі глебы, агратэхнікі, біялогіі і фізіялогіі раслін, насенняводства і селекцыі зернебабовых культур.

Сярод апублікаванага: Особенности агротехники слабоалкалоидных люпинов: дис…. канд. с.-х. наук / Акад. наук БССР, Ин-т соц. сел. хоз-ва (1947) Агротехника сахарной свеклы / И. Г. Стрелков; Акад. наук Бел. ССР (1947) Культура кормовых люпинов в БССР / И. Г. Стрелков; О-во по распространению полит. и науч. знаний Бел. ССР (1952) Повышение производительности лёгких дерново-подзолистых почв: автореферат диссертации на соискание учёной степени доктора сельскохозяйственных наук / И. Г. Стрелков; Министерство сельского хозяйства УССР, Украинская сельскохозяйственная академия (1962) Многолетний люпин / И. Г. Стрелков, М. Д. Нагорская, И. П. Островой (1962) Окультуривание лёгких почв Белоруссии (1967) і інш.

Літаратура

Спасылкі Сайт Віцебскага раённага выканаўчага камітэта Стралкоў Ігнат Георгіевіч // Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Віцебскім раёне Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Раслінаводы СССР Катэгорыя:Раслінаводы Беларусі