Церабежскае насаджэнне карэльскай бярозы — колішні батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ва ўрочышчы Церабеж, каля в. Вялікая Гаць у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Плошча насаджэння складае 10,9 га. 4 участкі мяшаных насаджэнняў, у складзе якіх рэдкая для Беларусі каштоўная разнавіднасць бярозы павіслай — бяроза карэльская. Узрост дрэў 45—65 гадоў (1986). Ахоўны статус нададзены ў 1966 годзе.
Літаратура
Катэгорыя:Колішнія батанічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:Івацэвіцкі раён Катэгорыя:З’явіліся ў 1966 годзе Катэгорыя:Вёска Вялікая Гаць