Гру́па а́рмій Леапо́льда Бава́рскага () — воінскае аб'яднанне імперскай Германскай арміі падчас Першай сусветнай вайны. З 29 жніўня 1916 года была перайменавана ў Групу армій Войрша.
Гісторыя Удзельнічала ў баявых дзеяннях супраць Расійскай імперыі ў перыяд з 5 жніўня 1915 да 15 снежня 1917 года.
Была ўтворана пасля ўзяцця Варшавы 9-й арміяй пад началам Прынца Леапольда Баварскага. Група армій складалася толькі з 9-й арміі і армейскага падраздзялення Войрша. Калі ў ліпені 1916 года 9-я армія была распушчана для далейшага стварэння ўжо на Балканах, упраўленне групы арміі захавалася, але ўжо пад камандаваннем генерала Рэмус фон Войрша, Прынц Леапольд Баварскі стаў Вярхоўным галоўнакамандуючым на Усходзе.
Група армій была распушчана 15 снежня 1917 года.
Склад 9-я армія (фельдмаршал Леапольд Баварскі): да ліпеня 1916 года Армейскае падраздзяленне Войрша
Камандуючыя Фельдмаршал Леапольд Баварскі (да ліпеня 1916 года) Генерал ад інфантэрыі Рэмус фон Войрш
Спасылкі
The Soldier's Burden Die Deutschen Heeresgruppen im Ersten Weltkrieg Die deutschen Heeresgruppen Teil 1, Erster Weltkrieg
Катэгорыя:Ваенная гісторыя Германіі Катэгорыя:Групы армій Германіі ў Першай сусветнай вайне