Зыгмунт Аўтаназі Макрэцкі (, в. Дзітрыкі, Лідскі павет — ) — навуковец-біёлаг.
Нарадзіўся ў сям’і землеўласнікаў на Лідчыне, быў восьмым дзіцем у сям’і. Брат Адама (нар. 1856) і Стэфана (нар. 1862) Макрэцкіх. Маці, Каміла Макрэцкая з Машэўскіх (нар. 1832), памерла пры родах.
Скончыў Харкаўскі ўніверсітэт. Адзін з піянераў у вобласці аховы раслін. Заснавальнік Сімферопальскага музея прыроды і Інстытута энтамалогіі і аховы лесу ў Скарневічах (Польшча). Вынаходнік хімічных сродкаў для аховы раслін і тытунёвай сыравіны.
Доктар філасофіі, прафесар энтамалогіі.
Катэгорыя:Біёлагі Польшчы Катэгорыя:Біёлагі Украіны Катэгорыя:Постаці памалогіі