Ільдэфонс Дзяменцьевіч Анцыпа (1815(?), в. Мілавань каля Гродна — , Магілёў) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Беларусі і Польшчы., публіцыст.

Ільдэфонс Анцыпа нарадзіўся ў 1815 годзе ў сям’і памешчыка ў Мілаване Слонімскага павета. Вучыўся ў Слонімскім павятовым вучылішчы. Ва ўзросце 16 год браў удзел у паўстанні 1830-31, пасля яго задушэння расійскімі ўладамі быў вымушаны эміграваць у Францыю. Там праявіў сябе як публіцыст, друкуючы артыкулы пра паўстанцкую ўзброеную барацьбу, стаў сябрам ў Парыжы. Калі ў Еўропе пачалася рэвалюцыя 1848, ён быў на Познаньшчыне, якая ў той час належала Прусіі; камандаваў паўстанцкім сялянскім атрадам. Праз паразу паўстання павярнуўся да Парыжу. У 1859 здолеў вярнуцца на Радзіму і жыў у Быхаўскім павеце Магілёўскай губерні ў маёнтку свайго брата. За Анцыпам быў зладжаны паліцэйскі нагляд. Калі пачалося паўстанне 1863, адразу далучыўся да яго і 24.4.1863 узначаліў паўстанцкі атрад у Быхаўскім павеце. Абвясціў вызваленне сялян ад павіннасцей і бясплатнае карыстанне памешчыцкай зямлёй, свабоду і роўнасць.

10.5.1863 яго атрад быў разбіты расійскімі войскамі. Ваенна-палявы суд прыгаварыў Анцыпу да смяротнага пакарання. Быў расстраляны ў Магілёве.

Літаратура В. Ратч. Очерки мятежного движения в Могилёвѓской губернии в 1863 года. — Вильна, 1865; ЭГБ, т. 1

Edward Maliszewski, Rok 1863 na Kresach Mohilewskich. — Warszawa: Wydawnictwo «Straży Kresowej», 1920.

Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Расстраляныя ў Беларусі