Пётр Ільі́ч Чайкоўскі (, Воткінск, Вяцкая губерня, Расійская імперыя — , ) — рускі , , .
Выдатны меладыст. Аўтар 76 опусаў, 10 опер. Напісаў 7 сімфоній (6 пранумераваных і сімфонія «Манфрэд»), 3 сюіты. Сусветна вядомыя яго балеты «Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок».
Біяграфія Нарадзіўся ў паселішчы пры Камска-Воткінскім заводзе Вяцкай губерні (цяпер горад Воткінск, Удмурція). Яго бацька — Ілья Пятровіч Чайкоўскі (1795—1880) — вядомы рускі інжынер, быў сынам Пятра Фёдаравіча Чайкі, які нарадзіўся ў 1745 годзе ў сяле Мікалаеўка каля Палтавы (цяпер Украіна), пазней змяніў сваё прозвішча на Чайкоўскі. Ён быў другім дзіцем Фёдара Чайкі (1695—1767) і яго жонкі Ганны (1717 -?). Пётр Фёдаравіч вучыўся ў семінарыі ў Кіеве, пазней атрымаў медыцынскую адукацыю ў Пецярбургу. З 1770 па 1777 г. служыў у арміі асістэнтам ваеннага лекара, пазней стаў афіцэрам медслужбы ў Кунгуры, Пермскай губерні. У 1782 г. быў пераведзены ў Вятку (Казанская губерня). У 1776 г. ажаніўся з Анастасіяй Сцяпанаўнай Посахавай (1751 года нараджэння), у іх было 11 дзяцей. Ілья Пятровіч, бацька кампазітара, быў 10-м дзіцём. Ён, скончыўшы Горны кадэцкі корпус у Пецярбургу, быў залічаны на службу ў Дэпартамент горных і саляных спраў. Аўдавеўшы ў 1833 годзе, ён ажаніўся з Аляксандрай Андрэеўнай Асіер, з якой у 1837 пераехаў на Урал, куды атрымаў прызначэнне на пасаду начальніка Камска-Воткінскага сталеліцейнага завода. Пётр быў другім дзіцем у сям’і: у 1838 г. нарадзіўся яго старэйшы брат Мікалай, у 1842 — сястра Аляксандра (у замужжы Давыдава) і Іпаліт. Браты-двайняты Анатоль і Мадэст з’явіліся на свет у 1850 годзе.
Даты творчай біяграфіі
У 1866 годзе дэбютаваў перад маскоўскай і пецярбургскай публікай Уверцюрай F-Dur;. Пачаў Першую сімфонію;
1867 г. — выкананне Андантэ і скерца з Першай сімфоніі ў Рускім музычным таварыстве ў Санкт-Пецярбургу.
1866—1867 гады — напісаны уверцюра на дацкі гімн і шэраг фартэпіянныя п’ес: «Успамін пра Гапсале».
1867 г. — пачата праца над операй «Ваявода»; ў Маскве, у сімфанічным сходзе, былі выкананы танцы з яе.
1868 г. — у сімфанічным сходзе ў Маскве рускага музычнага таварыства з вялікім поспехам выканана Першая сімфонія. З незадаволенасцю ставіўся Чайкоўскі да свайго сімфанічнага твора «Фатум» (1868), яго выконвалі як у Маскве, так і ў Пецярбургу.
30 студзеня 1869 г. у Вялікім тэатры ў Маскве — прэм’ера оперы «Ваявода». Лібрэта — кампазітара і А. М. Астроўскага па яго п’есе («Сон на Волзе»). Дырыжор — Мерт. У ролях: Нячай Шалыгін — Фінокі, Улас Дзюжой — Раданежскі, Настасся — Аненская, Мар’я Уласьеўна — Меньшыкава, Праскоўя Уласьевна — Кроненберг, Сцяпан Баструкоў — Рапарт, Дубровін — Дзямідаў, Алена — Іванова, Жвавы — Бажаноўскі, Блазан — Лаўроў, Нядвіга — Разанава, новы Ваявода — Карын). У 1870-х гадах Чайкоўскі знішчыў оперу, захаваўшы толькі невялікую частку матэрыялу.
У 1869 г. скончана опера «Ундзіна», якая не ставілася. Яна знішчана аўтарам у 1873 годзе, за выключэннем некаторых нумароў, якія ўвайшлі пасля ў іншыя сачыненні. Увосень напісана ўверцюра-фантазія «Рамэа і Джульета». Напісана шэсць рамансаў, з якіх «Не, толькі той», «І балюча, і салодка», «Сляза дрыжыць», «Чаму», «Ні слова, о дружа мой».
1871 г. — першы квартэт D-бемоль мажор.
1870—1872 гады — створана опера «Апрычнік», уласнае лібрэта па аповесці І. І. Лажэчнікава.
31 мая 1872 года — адбылася прэм’ера кантаты «У памяць 200-годдзя нараджэння Пятра Вялікага», напісанай па заказу і спецыяльна да адкрыцця Політэхнічнай выстаўкі 1872 года.
1873 г. — сімфанічная фантазія «Бура».
Асноўныя творы
Оперы Ваявода (1868) Ундзіна (1869) Апрычнік (1872) Яўген Анегін (1878) Арлеанская дзева (1879) Мазепа (1883) Чаравічкі (1885) Чарадзейка (1887) Пікавая дама (1890) Іаланта (1891)
Балеты Лебядзінае возера (1877) Спячая прыгажуня (1889) Шчаўкунок (1892)
Фартэпіянныя творы Саната да-дыез мінор ор. 80 posth (1865, выд. 1900) Поры года op. 37b (1876) Дзіцячы альбом op. 39 (1878) Вялікая саната соль мажор op. 37а (1878)
Спасылкі
Сайт з падрабязнай інфармацыяй пра Чайкоўскага і яго творчасці
Сайт музея-сядзібы Пятра Ільіча Чайкоўскага Gay Love-Letters from Tchaikovsky to his Nephew Bob Davidov Music Analysis. Aspects on sexuality and structure in the later symphonies of Tchaikovsky
Катэгорыя:Оперныя кампазітары Катэгорыя:Балетныя кампазітары Катэгорыя:Духоўныя кампазітары Катэгорыя:Памерлі ад халеры Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Асобы на манетах Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Катэгорыя:Нарадзіліся ва Удмурціі