Парнаўскае ваяводства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчы Паспалітай у Інфлянтах. Створана паводле «Інфлянцкай канстытуцыі» 1582 г. як Парнаўскі прэзідыят. Цэнтр — г. Парнава.

Ваяводства займала паўночна-заходнюю частку Інфлянтаў. У 1589 г. прэзідыят перайменаваны ў ваяводства. У пачатку XVII ст. занята шведскімі войскамі. Фармальна існавала да Аліўскага міру 1660 г.

Акругі (паветы) У склад прэзідыята ўваходзілі 20 акруг (паветаў): Абнормская Алендорфская Гельмецкая Каркуская Крэмонская Леальская Лемзельская Папендорфская Парнаўская Пернігельская Ропская Руенская Саліская Таўруская Трэйдзенская Эрмеская.

Ваяводы парнаўскія М. Дэмбінскі (1599—1603, у 1590—99 прэзідэнт парнаўскі) Т. Дэнгаф (1617—20) І. Тарноўскі (1620—27) П. Трызна (1628—33) К. Палубінскі (1633—40) Э. М. Дэнгаф (1640—42) Я. Завадзкі (1642—45) Е. Літавор-Храптовіч (1645—46) Г. Дэнгаф (1646—59) С. К. Канецпольскі (1660—61)

Літаратура Пазднякоў, В. Парнаўскае ваяводства / Валерый Пазднякоў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; [Маст. З. Э. Герасімовіч]. Т. 2: К — Я. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2007. — 788 с.: іл. — С. 400. — ISBN 978-985-11-0394-8.