Бітва пры Гарні або Гарніская бітва (, ) — бітва паміж войскамі Грузінскага царства і харэзмшаха Джалал ад-Дзіна, што адбылася ў жніўні 1225 года.
Перадгісторыя
Уцякач ад Чынгісхана харэзмшах Джалал ад-Дзін у пачатку 1225 года ўвайшоў у Іранскі Азербайджан. Атабек Узбек (1210—1225) не змог зрабіць яму належнага супраціву, і дзяржава Ільдэгізідаў была знішчана. У Грузіі няветла паставіліся да з’яўлення харэзмійцаў, бо землі Іранскага Азербайджана лічылі зонай свайго ўплыву. Па словах Ібн аль-Асіра, «штодня ў гэтых землях мусульмане падвяргаліся зневажэнню і ганьбе. Грузіны здзяйснялі на іх набегі, нападалі на іх і забіралі ўсё, што хацелі з іх маёмасці»Ибн ал-Асир, Ал-Камил фи-т-тарих («Полный свод истории»). Пер. с араб. П. Г. Булгакова. — Ташкент — Цюрих, 2005. — С. 388..
Пасля захопу Азербайджана (Іранскі Азербайджан) Джалал ад-Дзін вырашыў пачаць вайну супраць Грузіі, ён «не пераставаў казаць: Я хачу здзейсніць паход у краіну курджаў».
У пачатку жніўня 1225 года Джалал ад-Дзін з вялікім войскам уварваўся ў Арменію, блізу крэпасці Гарні яму заступіла шлях грузінскае войска пад камандаваннем Іванэ Мхаргрдзелі.
Сілы бакоў
Складана вызначыць дакладны лік ваяроў, якія прымалі ўдзел у бітве. У розных крыніцах паказаны розныя, часам амаль што фантастычныя лічбы (асабліва ў грузіна-армянскіх крыніцах). Па араба-персідскіх крыніцах, грузінскае войска складалася з 30Джувейни, с. 301, 60ан-Насави, с. 152 ці 70Ибн ал-Асир, с. 389 тысяч ваяроў. З улікам розных дадзеных пра колькасць войск Грузіі ў розныя перыяды, а таксама цяпер існых паглядаў па пытанні пра колькасць сярэднявечных войск, найболей імаверным здаецца лічба 30 000.
Што да колькасці войск харэзмшаха, то гэта пытанне застаецца адкрытым, звесткі грузіна-армянскіх крыніц пра 140—200-тысячнай арміі харэзмійцаў не вытрымліваюць крытыкі.
Ход бітвы
Грузінская армія, заняўшы выгадную пазіцыю на ўзвышшы, 2 дні ўхілялася ад бітвы на адкрытай мясцовасці (імаверна, з-за лікавай перавагі праціўніка), таму раніцай наступнага дня Джалал ад-Дзін пачаў штурм вышыні. Цэнтр яго арміі складала конніца, на правым флангу стаялі атрады лучнікаў, а адборныя часткі («Волаты — абаронцы») былі засяроджаны на левым флангу пад камандаваннем Гіяс ад-Дзінa, брата харэзмшахаан-Насави, с. 151.
Левы фланг арміі харэзмшаха рухаўся хутчэй астатніх, чым скарысталіся грузіны, перадавы полк грузінскай арміі пад кіраўніцтвам братоў Шалвы і Іванэ Тарэлі абрынуўся на левы фланг арміі харэзмшаха і стаў цясніць яго.
Падчас атакі перадавога палка адбыліся падзеі, якія сведчаць пра поўны разлад у кіраўніцтве грузінскага войска. Для далейшага паспяховага наступу камандзіры перадавога палка прасілі дапамогі ў галоўнакамандуючага, але той з асноўным войскам стаяў на месцы. Да харэзмійцаў паступова пачалі паступаць падмацаванні, і становішча перадавога палка стала цяжкім. Па словах грузінскага летапісца, «у абодвух братоў забілі коней, і ім давялося біцца пешымі». Атака падаспелай з цэнтра харэзмійскай конніцы аказалася вырашальнай, і перадавы полк быў пабіты, толькі нешматлікія выратаваліся ўцёкамі. Шалва трапіў у палон, а Іванэ быў забіты.
Амаль што здрадлівы ўчынак галоўнакамандуючага (летапісец паясняе гэта варожасцю і зайздрасцю Іванэ Мхаргрдзелі да братоў Тарэлі), гібель перадавога палка і страта двух знакамітых камандзіраў, якія карысталіся выключным аўтарытэтам у арміі, гэтак дэмаралізавала салдатаў асноўнага войска, што яны проста разбеглісяГалстян А. Г. Армянские источники о монголах. М., 1962. С. 33..
Страты бакоў Пра страты арміі харэзмшаха невядома. Сучаснік гэтых падзей Ан-Насаві паведамляе, што грузіны страцілі 4 тыс. чалавек (Ібн ал-Асір называе лічбу 20 тысяч, што здаецца малаімаверным).
Наступствы Параза пры Гарні мела выключна негатыўны ўплыў на стан Грузінскага царства. Неўзабаве пасля Гарніскай бітвы армія Джалал ад-Дзіна ўзяла старажытную армянскую сталіцу Двін і стала рухацца да Тбілісі, сталіцы царства. Царыца Русудан пакінула ў горадзе гарнізон пад камандаваннем братоў Мемны і Боца Джакелі, а сама разам з сям’ёй і дваром пераехала ў Кутаісі.
Пасля здрады тбіліскіх мусульман Джалал ад-Дзін узяў горад і жорстка расправіўся не толькі з хрысціянскім, але пазней і з мусульманскім насельніцтвам. Сталіца была спалена і разбурана. Пасля паходу харэзмійцаў краіна апынулася не ў стане супрацьстаяць надыходзячым мангольскім войскам, што прывяло да заваявання царства манголамі ў 1235 годзе.
Крыніцы
Літаратура
Армянская
Мусульманская
Грузінская
Катэгорыя:Бітвы XIII стагоддзя Катэгорыя:Бітвы Грузіі Катэгорыя:Канфлікты 1225 года Катэгорыя:Падзеі 8 жніўня Катэгорыя:1225 год у Азіі