Анато́ль Анто́навіч Рэ́вут (, г. , Беларуская ССР — , г. , Расійская Федэрацыя) — савецкі дзяржаўны дзеяч, першы намеснік старшыні Дзяржплана СССР — Міністр СССР (1985—1989).

Біяграфія У 1952 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. 1952—1958 гг. — старшы майстар Мінскага прыборабудаўнічага завода імя У. І. Леніна; затым галоўны інжынер МТС у Слуцкім раёне Мінскай вобласці, старшы інжынер Мінскага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі. 1958—1962 гг. — на Мінскім заводзе лічыльных машын імя Г. К. Арджанікідзэ: старшы майстар, начальнік цэха, галоўны тэхнолаг, намеснік дырэктара. 1962—1966 гг. — начальнік аддзела Дзяржплана БССР. 1966—1970 гг. — дырэктар Мінскага прыборабудаўнічага завода. 1970—1974 гг. — дырэктар Мінскага завода электронных вылічальных машын. 1974—1975 гг. — другі сакратар Мінскага гаркама КП Беларусі. 1975—1983 гг. — Першы намеснік Міністра радыёпрамысловасці СССР. 1983—1985 гг. — Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР, старшыня Дзяржплана БССР. 1985—1989 гг. — Першы намеснік старшыні Дзяржплана СССР — Міністр СССР. Член КПСС у 1955—1991 гадах. Член ЦК КПСС у 1986—1990 гадах.

З ліпеня 1989 года — персанальны пенсіянер саюзнага значэння.

Памёр 11 красавіка 2001 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх могілках.

Узнагароды і званні Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР.

Літаратура Государственная власть СССР. Высшие органы власти и управления и их руководители. 1923—1991 гг./ Сост. В. И. Ивкин. — М.: «Российская политическая энциклопедия», 1999 г. ЦЕНТРАЛЬНЫЙ КОМИТЕТ КПСС, ВКП(б), РКП(б), РСДРП(б): Историко-биографический справочник / Сост. Горячев Ю. В. -М.: Издательский дом «Парад», 2005.

Спасылкі Фатаграфія надмагілля

Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Старшыні Дзяржплана БССР Катэгорыя:Персанальныя пенсіянеры саюзнага значэння