Балота Марочна — адно з трох буйнейшых верхавых балот, якія захаваліся ў натуральным стане на Палессі пасля асушальнай меліярацыі. Гэта самае старажытнае балота Беларусі — яго фарміраванне пачалося каля 10 тысяч гадоў назад. Большасць балотных масіваў, якія знаходзяцца навокал яго, цяпер асушана для здабычы торфу.

Агульнае становішча У балота не ўпадае ніводнай рэчкі, і воднае забеспячэнне ажыццяўляецца за кошт атмасферных ападкаў. Амаль з усіх бакоў балота абкружана лясамі. Па краях балота размешчана некалькі масіваў унікальных старых ельнікаў, яны ўяўляюць сабой астравы на значнай адлегласці ад мяжы суцэльнага распаўсюджання елкі. Ва ўсходняй і цэнтральнай частках балота знаходзіцца шэраг буйных парослых лесам мінеральных астравоў. Таўшчыня тарфяной залежы больш 2 метраў. Пераважаюць вярховы і пераходны тыпы балот.

На большай частцы балота гідралагічны рэжым блізкі да натуральнага. У пачатку 1950-х гадоў на балоце было пракопана некалькі асушальных каналаў агульнай даўжынёй каля 20 км, якія да нашага часу дрэнуюць балота. У паўночнай частцы балота гідралагічны рэжым цалкам парушаны ў выніку здабычы торфу.

Флора і фаўна

На балоце выяўлена 157 відаў наземных хрыбетных жывёл, сярод якіх 30 відаў млекакормячых, 112 відаў птушак (100 відаў гняздуюцца, 12 адзначаюцца пад час міграцыі), 7 — паўзуноў і 8 — земнаводных.

Прыродаахоўная каштоўнасць угоддзя вызначаецца, у першую чаргу, наяўнасцю на гнездаванні шэрагу рэдкіх і ахоўваемых відаў птушак, якія занесены ў нацыянальную Чырвоную кнігу і маюць высокі еўрапейскі ахоўны статус (SPEC): , , , , , , , , і дзятлы.

У межах балотнага масіву і па яго перыферыі адзначаны амаль усе буйныя абарыгенныя капытныя — , і . Іх колькасць невысокая, што абумоўлена асаблівасцямі біяцэнатычнай структуры гэтай тэрыторыі. У ельніках, якія прымыкаюць да балота, адзначаны рэдкі для Палескага рэгіёна . Такім чынам, тэрыторыя з'яўляецца адным з самых паўднёвых участкаў распаўсюджання гэтага віду.

З ахоўваемых у Беларусі жывёл зарэгістраваны , , і . Даволі верагодным выглядае і пражыванне ў заказніку ахоўваемых відаў кажаноў, аднак даследаванні гэтай групы млекакормячых не праводзіліся.

У складзе флоры выяўлена 5 відаў дзеразы, 6 хвашчоў, 8 папаратнікаў, 3 голанасенных і 527 пакрытанасенных раслін. З іх 7 відаў занесены у нацыянальную Чырвоную кнігу — , , , , , , . , , , занесены ў Спіс прафілактычнай аховы Чырвонай кнігі РБ.

Вядзецца збор журавін.

Літаратура

Абрамчук А. В., Левы С. В. Балота Марочна // ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»: Тэрыторыі важныя для птушак [Электронны рэсурс] — Рэжым доступу: http://iba.ptushki.org/ — Дата доступу: 13.08.2015

Катэгорыя:Балоты Беларусі Катэгорыя:Тэрыторыі, важныя для птушак Катэгорыя:Балоты Столінскага раёна Катэгорыя:Балоты Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Балоты паводле алфавіта