Аляксей Іванавіч Ка́йгарадаў (; , Вялікі Ноўгарад — ) — кліматолаг і геафізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1934), правадзейны член АН БССР (з 1947 года, член-карэспандэнт з 1936), прафесар (1949).

Біяграфія Скончыў у 1907 годзе Пецярбургскі ўніверсітэт. З 1914 года працаваў у Галоўнай геафізічнай лабараторыі ў Петраградзе. Быў прафесарам Горацкага сельскагаспадарчага інстытута (цяпер Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія), дзе выступіў адным з ініцыятараў стварэння Цэнтральнай беларускай абсерваторыі. Член ЦВК БССР у 1924—1926 гадах.

У 1927 годзе ўзначаліў наваствораную Беларускую геафізічную службу («Белгеафіз») і стаў дырэктарам праектуемай Геафізічнай абсерваторыі ў Мінску. Яшчэ ў 1929 годзе распрацаваў праект будынка абсерваторыі, будаўніцтва якога завяршылася ў 1935 годзе.

Адначасова ў 1932—1938 гадах вучоны спецыяліст у Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР, у 1936—1938 гадах — член Прэзідыума Акадэміі навук БССРПамяти учёного: Кайгородов Алексей Иванович .

У 1937 годзе, пасля перападпарадкавання беларускай службы Смаленскаму ўпраўленню гідраметслужбы і пачатку палітычнага ціску на супрацоўнікаў, цяжка захварэў і быў звольнены з пасады дырэктара абсерваторыі загадам ад 21 ліпеня 1937 года.

З 1938 года працаваў у Галоўным упраўленні гідраметэаслужбы СССР, у 1941—1944 гадах у Маскоўскім гідраметэаралагічным інстытуце на пасадзе загадчыка кафедры. З 1945 года А. І. Кайгарадаў займаў пасаду загадчыка кафедры ў Маскоўскім абласным педагагічным інстытуце.

Навуковая дзейнасць Аўтар прац пра клімат Беларусі. Правёў вялікую працу па натуральнай класіфікацыі кліматаў зямнога шару. Аўтар больш за 50 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.

Бібліяграфія Кліматычны атляс Беларусі. — Менск, 1927 Практическая метеорология, 2 изд. — Горький, 1927; Клімат БССР, Заходняй Беларусі і сумежных краін. (т. 1) — Менск. 1933. Нарыс сельскагаспадарчых кліматычных умоў БССР: (манаграфія) / А. І. Кайгарадаў; Галоўнае кіраўніцтва адзінай гідро-метслужбы БССР. — Выд. 2, пашыр. і дап. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, Сельгассектар, 1935. — 1935 с. Естественная зональная классификация климатов земного шара / А. И. Кайгородов, действ. чл. Акад. наук Белорус. ССР; Акад. наук СССР, Ин-т географии Акад. наук БССР, Ин-т соц. сельского хозяйства. — Москва: изд-во Акад. наук СССР, 1955. — 119 с., 1 л. портр, 8 отд. л. карт.: ил.

Крыніцы

Літаратура

Алексей Иванович Кайгородов // Лившиц, В. М, Цыганов, А. Р., Саскевич, П. А. Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. Профессора и выпускники: академики и члены корреспонденты. — Горки: 2017.ISBN 978-895-467-1 °C.18-19 Максимов С. А. Алексей Иванович Кайгородов // Метеорология и гидрология № 10, 1951.

Спасылкі Памяти учёного: Кайгородов Алексей Иванович // НАН Беларусі Аляксей Іванавіч Кайгарадаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Выпускнікі СПбДУ Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Кліматолагі Катэгорыя:Геафізікі Катэгорыя:Члены ЦВК БССР Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ Масквы Катэгорыя:Рэктары Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Геафізікі Расійскай імперыі