Ляво́н Арту́равіч Во́льскі (сапраўднае імя — Леанід Артуравіч Зэйдэль-ВольскіХартыя’97, Лявон Вольский: «Запреты растят оппозицию»; ) — беларускі музыкант, літаратар, мастак, вядучы. Заснавальнік «Мроі», N.R.M. і «Крамбамбулі». Таксама граў і спяваў у гуртах «Новае Неба» і «Zet».

З’яўляецца сынам беларускага пісьменніка Артура Вольскага і рускай паэтэсы Святланы Яўсеевай. Унук пісьменніка Віталя Вольскага-Зэйдэля.

Біяграфія Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1984), у час навучання быў адным з заснавальнікаў гурта «Мроя» (1982). Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984).

У 1994, пасля некаторых змен у складзе, ініцыяваў пераўтварэнне «Мроі» ў гурт «N.R.M.» («Незалежная Рэспубліка Мроя»), у якім па-ранейшаму выступаў як асноўны аўтар музыкі і тэкстаў песень. У 1990—1998 таксама выступаў як выканавец на клавішных у гурце «Новае Неба». У 2001 быў ініцыятарам стварэння гурта «ZET». У канцы 2004 у складзе гурта «Крамбамбуля» выступаў на плошчы Незалежнасці ў Кіеве. Працаваў вядучым аўтарскай праграмы «Квадракола» на радыёстанцыях «Беларуская маладзежная» і «101,2».

У 1997 напісаў музыку і аранжыроўкі большасці кампазіцый для сумеснага музычнага праекту «Народны альбом», удзельнічаў у падрыхтоўцы, запісе і паказе сумесных музычных праектаў «Сьвяты вечар 2000» і «Я нарадзіўся тут» (2001). На працягу 2002—2007 распрацаваў і напісаў вялікую частку песень для праграм «Крамбамбуля», «Крамбамбуля 11/2: Каралі раёну», «Крамбамбуля 0,33 FM», «„Крамбамбуля“ сьвяточная». Сярод найболей вядомых песень Лявона Вольскага: «Песьні пра каханьне», «Тры чарапахі», «Партызанская», «Паветраны шар», «Лёгкія-лёгкія», «Я нарадзіўся тут», «Абсэнт», «Госьці».

Сумесныя праекты з удзелам Лявона Вольскага — «Народны Альбом» і «Я нарадзіўся тут» — сталі ў Беларусі культавымі.

Выступае ў друку як паэт, празаік, журналіст. Аўтар зборнікаў паэзіі «Калідор» (1993), «Фотаальбом» (1998).

У складзе розных калектываў быў на гастролях у Польшчы, Украіне, Францыі, Даніі. Удзельнік, у складзе розных калектываў, фестываляў: «Рок-крок 1987, 1988», «Наваполацк 1988», «Рок-дыялог» (Магілёў, 1988, 1989), «Днепродержинск 1989», «Тры колеры» (Мінск, 1990), «Басовішча» (неаднаразова — Гродэк, Польшча), «Belfort-Fimu» (Бельфор, Францыя, 1993), «Фестываль народных меншасцей» (Гдыня, Польшча, 1993), «Rock-mafia» (Сопат, Польшча), «Roskilde» (Данія, 1993) і інш.

30 снежня 2009 года выйшаў дыск «Такога няма нідзе», усе песні якога сачыніў Вольскі і запісаў іх з шэрагам музыкаў (Русяй, Алегам Хаменкам, Уладзімірам Пугачам ды іншымі)http://nashaniva.by/?c=ar&i=156322.

Альбом «Гравітацыя», прэзентаваны ў Мінску 2 сакавіка 2019 года, завяршыў трылогію, пачатую дыскамі «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016). «Гравітацыя» храналагічна распавядае пра ўсе асноўныя стадыі жыцця чалавека: ад нараджэння да смерці. Рэжысёрамі кліпаў на песні з яго сталі Арцём Лобач («Лепшыя на свеце», «Зьніклыя людзі») ды Елізавета Ганчарова («Човен»). Як і папярэднія альбомы, ён быў запісаны ў Вільні. Сродкі на запіс і выпуск збіраліся праз краўдфандынгnashaniva.by.

На Новы 2019 год сыграў у музычным шоу «Нас у Маскве не зразумеюць» Тузін Гітоў, «Belsat Music Live» ды Лявона Вольскага.

У канцы 2023 года беларускія суды ўнеслі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў старонкі Вольскага ў Telegram і Instagram.

Асабістае жыццё Першая жонка, Ганна Вольская, прадзюсар гурту «Крамбамбуля», аўтар праекта «Снежны завулак» (11 чэрвеня 1975 — 23 сакавіка 2016), памерла ад анкалагічнага захворвання. Дачка — Адэля Вольская.

У 2018 годзе Лявон Вольскі пабраўся шлюбам з беларускай літаратаркай Мар’янай Вольскай, вядомай у літаратурных колах як Яня Ядвабнаяhttps://news.tut.by/culture/581742.html .

Прызнанне Прызёр глядацкіх сімпатый на фестывале «Рок-крок 1988»; лаўрэат фестывалю «Наваполацк 1988»; Гран-пры, прыз у намінацыі «Лепшы клавішнік» на фестывале «Тры колеры 1990»; «Рок-кароны» ў намінацыях «Песня году» («Партызанская») — 1996, «Альбом году» («Народныя альбом») — 1997, «Рок-карона 1997», «Праект году» («Сьвяты вечар 2000») — 1999, «Песня году» («Паветраны шар») — 1999, «Музыка году», «Падзея году» (праект «Я нарадзіўся тут»), «Лепшыя тэксты», «Песня году» («Тры чарапахі»), «Альбом году» («Тры чарапахі»), «Рок-карона» — усё 2000, «Выканаўца году» на «Рок-каранацыі 2004—2005», лаўрэат прэміі FreeMuse Award-2016 https://freemuse.org/def_art_freedom/freemuse-award-winner-2016-lavon-volski/ і USMA-2019 у намінацыі «Лепшыя тэксты песень».

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай РэспублікіАлексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100.

Дыскаграфія

Сольныя альбомы Куплеты і прыпевы (2008) Белая яблыня грому (2010) Hramadaznaūstva (2014) Псіхасаматыка (2016) Hravitacyja (2019) Ameryka (2020) Trybunał (2021) Emihranty (2023)

Сумесныя праекты Народны Альбом (1997) Сьвяты Вечар 2000 (1999) Я нарадзіўся тут (2000) Прэм’ер Тузін 2005 (2005) Прэм’ер Тузін 2006 (2006) НезалежныЯ (2008) Такога няма нідзе (2009)

Літаратурныя творы

Калідор: зборнік паэзіі — Наваполацак, 1993, Фотаальбом: зборнік паэзіі — Мінск, 1998http://www.avanhard.narod.ru/kirylica/vierszy/volski.html. Міларусь : апавяданні, аповесць / Лявон Вольскі. — Мінск, 2011. (Форма імя: Вольскі Лявон Артуравіч.) Народны альбом : п’еса / Міхаіл Анемпадыстаў, Лявон Вольскі. — Мінск, 2008.

Літаратура

Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.

Спасылкі

«Асабістая справа» на афіцыйнай хатняй старонцы N.R.M.(Копія з web.archive.org) КУЛЬТурныя людзі: Лявон Вольскі

Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Журналісты паводле алфавіта Катэгорыя:N.R.M. Катэгорыя:Крамбамбуля Катэгорыя:Мроя (гурт) Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Члены Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Гітарысты Беларусі Катэгорыя:«Чорны» спіс дзеячаў мастацтва і творчых калектываў