Аляксандра Рыгораўна Бергман (у дзявоцтве Кучкоўская; падпольныя псеўданімы: Зіна; Женя; Стаха; Малеўская; , — , ) — беларуская і польская гісторык, публіцыстка. Член КПЗБ з 1925 года.
Біяграфія Вучылася ў партшколах пры ЦК КПЗБ і ЦК ПАРП. Сакратар падпольных акруговых камітэтаў КСМЗБ у Гродне, Вільні, Брэсце, Баранавічах, Беластоку. Дэлегат I з’езда КПЗБ (1928). У 1931 годзе стала членам Краявога Сакратарыята ЦК КПЗБ.
У 1934 годзе накіравана ў БССР, працавала намеснікам сакратара парткама завода «Гомсельмаш». Арыштавана ў 1935 годзе, абвінавачаная ў шпіянажы і контррэвалюцыі. 10 гадоў знаходзілася ў зняволенні.
У 1946 годзе ў рамках праграмы рэпатрыяцыі перасялілася ў ПНР. Рэабілітавана ў 1956 годзе.
Навуковая і публіцыстычная дзейнасць Працавала ў часопісе «Życie Partii» Даследавала гісторыю КПЗБ, БСРГ, перыядычны друк («Наша ніва», «Вольны сцяг», «Змаганне»). Аўтарка манаграфій і артыкулаў пра грамадска-палітычных дзеячаў Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд — А. Луцкевіча, Б. Тарашкевіча, У. Самойлу, І. Дварчаніна, Л. Родзевіча, В. Харужую, С. Рак-Міхайлоўскага, М. Перавалоцкага і іншых.
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Публіцысты СССР Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР