Дэў () — у армянскай міфалогіі добры ці злы дух. Апісваецца ў міфах, легендах і казках як волат з велізарнай галавой на плячах і вачамі памерам з гліняныя збаны ці талеркі (некаторыя дэвы — аднавокія), што спалучалі часам у сваім вобразе і рысы жывёл. Дэў можа быць як добрым, так і злым — усе дэвы падзяляюцца на белых і чорных, прытым колер не заўсёды адпавядае характару (г.зн. белы можа быць і злым, а чорны — добрым). У легендах чараўнікі былі здольныя прымусіць дэва ўсяліцца ў цела чалавекаK. Ishkol Kerovpian: Mythologie der vorchristlichen Armenier. In: Hans Wilhelm Haussig (Hrsg.): Götter und Mythen der kaukasischen und iranischen Völker (= Wörterbuch der Mythologie. Abteilung 1: Die alten Kulturvölker. Band 4). Klett-Cotta, Stuttgart 1986, ISBN 3-12-909840-2, S. 109.
З добрых дэваў вядомыя аралезы і урваканы, са злых — алы, айсы, чывалы і вішапы. Такія духі, як хадж, ставяцца да людзей нейтральна ў міфалогіі. Аблічча кожнага дэва адрозніваецца — прыкладам, пайрыкі прымаюць аблічча як прыгожых жанчын, так і асліх, якія жывуць у развалінах.
У казцы Аванеса Туманяна «Райская кветка» дэў з'яўляецца вартавым райскай кветкі.
Літаратура
Knaurs Lexikon der Mythologie. Droemer Knaur, Augsburg 2001, ISBN 3-8289-4154-0, S. 118 f.
Катэгорыя:Армянская міфалогія