Глеб Шаўчэнка (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Тарпеда» з Масквы і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера Выхаванец мазырскай СДЮШАР-1, з 2015 года пачаў выступаць за дубль мясцовай «Славіі», а ў сезоне 2016 стаў таксама часам прыцягвацца да асноўнага складу. 3 ліпеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць мінскага «Дынама» (0:1).
У сакавіку 2017 года падоўжыў кантракт з мазырскім клубам. Сезон 2017 пачынаў, звычайна выходзячы на замену, а ўлетку замацаваўся ў стартавым складзе «Славіі». Пачатак сезона 2018 прапусціў з-за траўмы, у чэрвені вярнуўся на поле і неўзабаве стаў гуляць у стартавым складзе, дамапог мазыранам атрымаць перамогу ў Першай лізе. У 2019—2020 гадах быў асноўным іграком мазыран у Вышэйшай лізе, стаў часцей выступаць на пазіцыі абаронцы.
У студзені 2021 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр», дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе.
У ліпені 2023 года стаў іграком маскоўскага «Тарпеда», падпісаўшы трохгадовы кантракт.
Міжнародная кар’ера Увосень 2017 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
10 лістапада 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў на поле ў стартавым складзе ў таварыскім матчы са зборнай Літвы на пазіцыі апорнага паўабаронцы і быў заменены ў другім тайме. У далейшым стаў асноўным іграком моладзевай зборнай.
2 чэрвеня 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Азербайджана (1:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2021 Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2021, 2023 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2018 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2021, 2022
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2015 дубль Славія 16 3 2016 Д1 Славія 2 0 2017 Д1 Славія 18 0 2018 Д2 Славія 19 4 2019 Д1 Славія 22 0 2020 Д1 Славія 24 2 2021 Д1 Шахцёр 26 1 2022 Д1 Шахцёр 28 0 2023 (1) Д1 Шахцёр 12 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Масква