Рудча́нка — рака ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Свянціца (басейн Нёмана). Даўжыня 9,6 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Лагады, цячэ ў межах Лідскай раўніны, упадае ў Свянціцу за 0,5 км на поўдзень ад аграгарадка Ракавічы. Каля аграгарадка Ракавічы на рацэ створана сажалка (плошча 5,1 га).

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Нёмана Катэгорыя:Рэкі Шчучынскага раёна