Yucca glauca — шматгадовая вечназялёная аднадомная бессцябловая або з невялікім дравяністым сцяблом расліна, від роду Yucca сямейства .

Апісанне Шматгадовы вечназялёны куст. Сцябло да 0,4 м вышынёй, лісце лінейнае, шыза-зялёнае, даўжынёй 40-60 да 70 см, 0,8-1,2 см у шырыню з рэдкімі, тонкімі, завітымі ніткамі па краі.

Кветканос 1-2 м да 3 м вышынёй. Суквецце гронкападобнае, але некаторыя расліны валодаюць разгалінаванымі суквеццямі і ім далі сартавыя назвы. Кветкі званочкавыя, белыя, зелянява-белыя ці жаўтлявыя, да 7 см даўжынёй.

Плод сухая каробачка 5-9 × 3-5 см, Насенне чорнае, пляскатае 9-12 × 8-9 мм.

Распаўсюджанне Прэрыі Паўночнай Амерыкі. Арэал ад Канадскай правінцый Альберта на поўначы, да штата Тэхас ў ЗША на поўдні.

Мае самае шырокае распаўсюджанне сярод усіх паўночнаамерыканскіх прадстаўнікоў роду.

Падвіды Yucca glauca subsp. albertana Hochstätter Yucca glauca subsp. stricta (Sims) Hochstätterhttp://www.yuccaagavaceae.com/species.html

Спасылкі

Юкка сизая на сайте флора Северной Америки

Катэгорыя:Агававыя Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі