Сяржу́к Трухано́віч (нарадзіўся 16 лютага 1971 года) — беларускі гітарыст, удзельнік гуртоў Крама і Палац.
Біяграфія Нарадзіўся 16 лютага 1971 года ў Мінску. Ствараць першыя п’есы ды песні пачаў ва ўзросце 10 гадоў. Скончыў ДПТВ-148 па спецыяльнасці чырвонадрэўшчык у 1989 годзе. Падчас навучання пачаў займацца гітарай. У 2003 годзе скончыў БДУК як артыст эстрады і выкладчык па класе гітары Уладзіміра Вугольніка. Выступаў у складзе розных самадзейных калектываў і ВІА. У сярэдзіне 80-х сабраў сваю першую групу «Азарт», потым граў у складзе хард-рокавай групы «Каменный дождь» (пазней — «Рокіс»). У 1991 годзе ўвайшоў у групу Крама, у сярэдзіне 90-х заснаваў уласны праект — групу Sam Gray, якая выконвала музыку ў стылі кантры-рок і была адзначана першай прэміяй конкурсу альтэрнатыўнай музыкі «Саступі дарогу!» Фонду Сораса-Беларусь (1996). Пасля гэтага непрацяглы час выступаў як гітарыст ансамбля Сябры, браў удзел у маскоўскім праекце «А. Олейников и друзья». Ад 2002 года сумяшчае выступленні ў складзе Крамы і Палаца.
Дыскаграфія
З «Крамай» «Хворы на Rock-n-Roll» (1993) «Vodka on Ice» (1993) «Гэй там налівай!» (1994) «Камендант» (1996) «Што дапаможа нам» (1998) «Хавайся ў бульбу» (2001) «Усё жыццё — дзіўны сон» (2007) «Белая вада» (2014)
З «Палацам» «Чужыя дзеўкі» (2001)
Сольныя альбомы «Кропка незвароту» (1999) «Нараджэнне таямніцы» (2003) «Шлях да мора» (2012)Сяржук Трухановіч «Шлях да мора» (+аўдыё) / Experty.by
Спасылкі Паміж «Крамай» і «Палацам» (інтэрв’ю)
Катэгорыя:Гітарысты Беларусі Катэгорыя:Рок-музыканты Беларусі