Па́сецкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Пасека.
Геаграфія Пасецкі сельсавет мяжуе з Палажэвіцкім, Старадарожскім і Языльскім сельсаветамі Старадарожскага раёна, землямі Любанскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старадарожскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старадарожскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Старадарожскага раёна.
Населеныя пункты У склад сельсавета ўваходзяць 6 населеных пунктаў: аграгарадок Пасека аграгарадок Сінягова вёска Гасціно вёска Рубежы вёска Рухава вёска Шушараўка
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 983 чалавекі, з іх 97,6 % — беларусы, 1,8 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 777 чалавек.
Вытворчая сфера Пасецкае лясніцтва ДЛГУ «Старадарожскі лясгас» філіял «Сінягова» ААТ «Старадарожскі райаграсэрвіс».
Сацыяльна-культурная сфера Ахова здароўя: два фельчарска-акушэрскіх пункта. Адукацыя: ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс Пасецкі дзіцячы сад-сярэдняя школа», ДУА «Сінягоўскі яслі-сад». Сацыяльнае забеспячэнне: дом сацыяльных паслуг у в. Шушараўка. Культура: Пасецкі цэнтр культуры і адпачынку, Сінягоўскі сельскі клуб, Сінягоўская бібліятэка.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Слуцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе