Вушасты вожык (Hemiechinus auritus) — від насякомаедных жывёл сямейства вожыкавых.
Апісанне
Даўжыня цела 12—27 смBallenger, L. (1999). "Hemiechinus auritus", Animal Diversity Web. Accessed November 28, 2011. Адрозніваецца вялікімі памерамі вушной ракавіны, даўжыня вуха больш за 3—5 см. Іголкі на спіне і баках, ніжняя частка бакоў і брушка ўкрыта мяккай поўсцю. Даўжыня іголак да 3 см.
Пашырэнне Пашыраны ў паўднёвых стэпах, паўпустынях і пустынях Еўропы, Заходняй Сібіры, Казахстана, Каўказа, Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі.
Асаблівасці біялогіі Галоўную пажыву складаюць насякомыя, асабліва жукі (чарнацелкі, хрушчы і інш.) і мурашкі. На пошукі ежы (улетку) выходзіць звычайна познім вечарам.
Хутка бегае. Пры пагрозе падскоквае, імкнучыся нанесці ўколы іголкамі, або ўцякае; неахвотна згортваецца ў клубок, звычайна толькі падгінае ўніз галаву.
Устойлівы да ядаў і перагрэву.
Літаратура
Катэгорыя:Вожыкавыя Катэгорыя:Жывёлы на марках Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1770 годзе Катэгорыя:Млекакормячыя Азіі Катэгорыя:Млекакормячыя Афрыкі