Капліца Марціна Тураўскага — капліца ў горадзе Капыль (Мінская вобласць, Беларусь), названая ў гонар прападобнага Марціна Тураўскага.

Размяшчаецца ў гістарычным цэнтры горада з паўднёва-заходняга боку ад падножжа капыльскага замчышча. Непадалёк ад капліцы знаходзіцца крыніца. У канцы 1990-х гадоў крыніца была ўпрыгожана. У 1999 годзе падчас хроснага ходу, які ўзначаліў мітрапаліт Філарэт, былі асвечаны капліца і крыніца каля яе.

Да капліцы можна трапіць пешшу ці пад'ехаць на аўтамабілі.

Спасылкі Крыніца ў Капылі Капыль. Капліца Марціна Тураўскага // Соборы.ру

* Катэгорыя:Славутасці Капыля Катэгорыя:Культавыя збудаванні Капыльскага раёна Катэгорыя:1999 год у Беларусі