Баранавіцкі настаўніцкі інстытут — дзяржаўная навучальная ўстанова падрыхтоўкі педагагічных кадраў у Баранавічах. Рыхтаваў настаўнікаў рускай і беларускай мовы, фізікі, матэматыкі і геаграфіі для сямігадовых школ.
Згодна дадзеным, прысвечаным гісторыі горада, пачатак дзейнасці гэтай установы адукацыі звязаны з «пастановай ЦК КП(б)Б „Аб мерапрыемствах па арганізацыі народнай адукацыі ў Заходніх абласцях БССР“, у адным з пунктаў якой было сказана: „стварыць 1 студзеня 1940 г. педагагічныя інстытуты ў г.г. Пінску, Беластоку, Баранавічах, Гродне…“ Прыём заяваў у Баранавіцкі настаўніцкі інстытут (на 120 месцаў) пачаўся з 15 студзеня 1940 г. Уступныя экзамены праходзілі з 25 студзеня па 15 лютага, а заняткі пачаліся ўжо ў сакавіку. У інстытуце, які знаходзіўся па вул. Пралетарскай, 121 (цяпер вул. Горкага) вялася падрыхтоўка выкладчыкаў рускай і беларускай мовы, фізікі, матэматыкі і геаграфііЗгодна: История г. Барановичи от первого упоминания до Второй мировой войны (1706—1941 гг.) // БарТранс». Паводле дадзеных Баранавіцкага краязнаўчага музея, пасля перапынку ў працы падчас Вялікай Айчыннай вайны Інстытут аднавіў сваю дзейнасць ў 1944 г. і правёў дадатковы набор 100 настаўнікаў шасцімесячныя курсыИрина Карчевская ИЗ ИСТОРИИ: КОГДА В БАРАНОВИЧАХ ВПЕРВЫЕ ПРОЗВУЧАЛ ПЕРВЫЙ ЗВОНОК НА УРОК? // Наш край.
Зачынены падчас узбуйнення педагагічных вышэйшых навучальных устаноў.
Вядомыя выпускнікі Таісія Уладзіміраўна Шчарбакова (вып. 1953 г.), настаўніца беларускай мовы, узнагарожданая граматай Мінадукацыі БССР (1980 г.)Педагогические династии нашей школы: Евсейчик // Сайт СШ № 10 г. Барановичи. Раіса Тафільеўна Дзялідка (вып. 1952 г.), настаўніца матэматыкі, узнагароджана ганаровай граматай Мінадукацыі БССР (1980 г.)http://gorodistche.baranovichi.edu.by/be/main.aspx?guid=23261 ДЕЛИДКО РАИСА ТАФИЛЬЕВНА] // Сайт Гарадзішчанскай СШ імя Скіпара.
Рэктары 1954—1955 — Міхаіл Фёдаравіч Аляксейчык
Спасылкі История г. Барановичи от первого упоминания до Второй мировой войны (1706—1941 гг.) // БарТранс ИЗ ИСТОРИИ: КОГДА В БАРАНОВИЧАХ ВПЕРВЫЕ ПРОЗВУЧАЛ ПЕРВЫЙ ЗВОНОК НА УРОК? // Наш край Барановичи от 1 января до 31 декабря Январь // Городской журнал
Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі Катэгорыя:Вышэйшыя педагагічныя навучальныя ўстановы