У хрысціянстве існуюць наступныя асноўныя напрамкі: каталіцызм, праваслаўе і пратэстантызм.

Каталіцызм Каталіцкая царква — самая шматлікая галіна хрысціянства. Каталіцызм вызнаюць 1 196 000 000 чалавекУ свеце налічваецца 1 млрд 196 млн католікаў. Вучэнне Каталіцкай Царквы сфармавалася ў выніку сусветных і памесных сабораў, якія праходзілі да схізмы 1054 г. і пазней, якія склікаў Папа Рымскі.

Хоць Каталіцкая Царква ў Заходняй Еўропе перажывае ўжо шматгадовы крызіс нават у краінах, якія лічацца традыцыйна каталіцкімі (Іспанія, Ірландыя, Францыя), Ян Павел II шматразова казаў аб магчымай «вясне Царквы», гэта значыць аб адраджэнні ў XXI стагоддзі разам з расчараваннем у матэрыяльных каштоўнасцях.

Праваслаўе Праваслаўная царква — вучэнні і духоўныя практыкі Адзінай Святой Саборнай і Апостальскай Царквы, якая складаецца з 15 аўтакефальных памесных цэркваў, што ўтвараюць адзіную сусветную царкву. У гэтым разуменні гісторыя царквы да 1054 года з’яўляецца часткай гісторыі Сусветнай Праваслаўнай Царквы, ад якой, на погляд праваслаўных, у выніку шэрагу памылак і скажэнняў праваслаўнага вучэння і Сімвала веры адкалолася Каталіцкая царква.

Пратэстантызм Пратэстантызм уяўляе сабой сукупнасць шматлікіх і самастойных Цэркваў і дэнамінацый, звязаных сваім паходжаннем з Рэфармацыяй — шырокім антыкаталіцкім рухам XVI ст. у Еўропе. Першапачатковымі формамі пратэстантызму былі лютэранства, цвінгліянства, кальвінізм, анабаптызм, менаніцтва, англіканства. У далейшым узнікае шэраг іншых плыняў — баптысты, адвентысты, метадысты, квакеры, пяцідзясятнікі, Войска выратавання і шэраг іншых. Фарміраванне большасці гэтых плыняў праходзіла пад знакам «рэлігійнага адраджэння», звароту да ідэалаў ранняга хрысціянства і Рэфармацыі. Усе яны адрозніваюцца ад старога або літургічнага пратэстантызму перавагай вольнай пропаведзі і актыўнай евангелізатарскай місіянерскай дзейнасцю.

Гл. таксама Рысавыя хрысціяне

Крыніцы

Літаратура Р. Чысцякоў «Спадчына хрысціянскага Захаду і праваслаўнага Усходу»

Спысылкі Хрысціянства («Вялікі Энцыклапедычны слоўнік») Хрысціянства (Энцыклапедыя сацыялогіі)

Катэгорыя:Хрысціянства