Васі́ль Парфі́равіч Трунта́еў (, в. Сасноўка — невядома) — савецкі партыйны дзеяч, член Сакратарыята ЦК КП(б)Б.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і слесара, рускі.
Навучаўся ў тэхнічным чыгуначным вучылішчы.
У 1900 годзе вёў рэвалюцыйную работу сярод навучэнцаў у г. Ялец (Арлоўская губерня), у 1901—1905 гадах у чыгуначным дэпо Тамбоўскай губерні. У 1908 годзе быў арыштаваны і асуджаны.
У 1924 годзе быў загадчыкам Арганізацыйнага аддзела Віцебскага губернскага камітэта РКП(б).
З 4 лютага — член Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б).
У маі 1924 года на XIII канферэнцыі Кампартыі Беларусі быў абраны Цэнтральны камітэт КП(б) і Трунтаеў увайшоў у склад Сакратарыята ЦК КП(б) Беларусі. На яго былі ўскладзены таксама абавязкі загадчыка Арганізацыйна-размеркавальнага аддзела ЦК КП(б) Беларусі.
14 лістапада 1924 года быў выведзены са складу Сакратарыята і бюро ЦК КП(б) БеларусіПастанова пашыранага пленума ЦК і ЦКК КП (б) Беларусі 11—14.11.1924.
Далейшы лёс невядомы.
Член бюро ЦК КП(б)Б (1924).
Спасылкі Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898 – 1991
Катэгорыя:Сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Члены Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б) Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расійскай імперыі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі